Замест хлеба і бульбы салдатам дадуць смятану, сыр і вітамінкі. 21.by

Замест хлеба і бульбы салдатам дадуць смятану, сыр і вітамінкі

26.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Наборы прадуктаў па агульнавайсковым, інжынерна-тэхнічным і курсанцкім пайках змяняюцца з 1 красавіка ва Узброеных Сілах Беларусі, паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра абароны па тыле, начальнік тылу Узброеных Сілах генерал-маёр Аляксандар Балігатаў:

— Напрыклад, у наборы прадуктаў па агульнавайсковым пайку наступныя змены: паменшана колькасць прадуктаў хлебнай групы на 220 г, розных круп — на 25 г, цукру — на 10 г, бульбы — на 150 г; павялічана колькасць сокаў на 50 г, гарбаты — на 0,8 г, гарчычнага парашку — на 0,3 г. Акрамя таго, штодзённа, а не тры разы на тыдзень, будзе выдавацца яйка, дадаткова ўведзены ў норму 20 г смятаны, 15 г цвёрдага сычужнага сыру, 1 дражэ полівітаміннага прэпарата, а замест 40 г каўбасных вырабаў уведзена 40 г мяса птушкі, — раскрыў сакрэт пайка беларускага салдата з 1 красавіка генерал-маёр Аляксандр Балігатаў.

Па яго словах, спецыялісты Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра гігіены і Навукова-даследчага інстытута Узброеных Сілаў прыйшлі да высновы, што гэтыя змены дазволяць у поўным аб'ёме папаўняць энергазатраты вайскоўцаў.

У сваю чаргу начальнік харчовага ўпраўлення Міністэрства абароны палкоўнік Рыгор Голуб упэўнены, што салдаты не стануць менш атрымліваць ежы, затое іх харчаванне стане больш збалансаваным:

— Калі праводзіліся даследаванні, нам зрабілі заўвагу, што было больш бялкоў расліннага паходжання, а жывёльнага — не хапала. Таму было прынятае такое рашэнне і распрацаваныя новыя пайкі, — лічыць Рыгор Іванавіч.

Што датычыцца полівітаміннага прэпарата, то, па словах Рыгора Голуба, медыкі працуюць над распрацоўкай гэтага комплексу, магчыма нават, што ў розныя сезоны года будуць ужывацца розныя вітаміны.

У цэлым генерал-маёр Аляксандр Балігатаў адзначыў, што сёння тыл Узброеных Сілаў надзейна забяспечвае жыццядзейнасць войскаў:

У прыватнасці, у 2009 годзе вайскоўцы зэканомілі 13,6 мільярда рублёў ад укаранення энергазберагальных мерапрыемстваў, а таксама за кошт інвестыцыйнага праекта з ААТ "Трайпл": да 2015 года будзе пабудавана 32 жылыя дамы на 3288 службовых кватэр. Прычым, адзначыў Аляксандр Балігатаў, праект з "Трайплам" узаемавыгадны — вайскоўцы атрымліваюць службовыя кватэры і ваенныя гарадкі, а для "Трайпла" вызваляюцца зямельныя плошчы для будаўніцтва камерцыйнага жылля ў Мінску і Мінскім раёне пры пераносе вайсковых часцей.

Бялізна і шкарпэткавыя вырабы, зробленыя з выкарыстаннем поліэфірных нітак з антыбактэрыяльнай дабаўкай, праходзяць доследную носку сёння ў некаторых вайсковых часцях.

— Прадметы рэчавай маёмасці пастаянна ўдасканальваюцца, а недахопы, выяўленыя падчас доследнай эксплуатацыі, даводзяцца да вытворцаў, і на забеспячэнне прымаюцца ўжо прадметы ваеннай формы адзення, якія поўнасцю адпавядаюць патрабаванням.

Прынамсі, Аляксандр Васільевіч расказаў, што цяпер выкарыстоўваецца для вырабу летніх касцюмаў тканіна "Альфа", якая па большасці параметраў пераўзыходзіць тканіну "Палёт", што прымянялася да гэтага. Па словах генерал-маёра, з мэтай аптымізацыі рэчавага забеспячэння практычна ўсе катэгорыі вайскоўцаў перайшлі на паўшарсцяное паўсядзённае абмундзіраванне аліўкавага колеру, а вайскоўцы тэрміновай службы атрымалі баваўняныя касцюмы з засцежкай-маланкай. Што датычыцца баявой формы адзення, то сёння яна вырабляецца з баваўнянай тканіны камбінаванага перапляцення з дабаўленнем высокатрывалых поліэфірных нітак з лічбавым метадам нанясення камуфляванага малюнка, што значна павышае ўласцівасці маскіроўкі.

Эксперыментуе Міністэрства абароны не толькі з адзеннем, але і з харчаваннем — прынамсі, працягваецца эксперымент па арганізацыі харчавання з частковым укараненнем прынцыпу "шведскага стала". Як адзначыў Аляксандр Балігатаў, такі спосаб харчавання дазваляе пашырыць асартымент страў да двух відаў халодных закусак, мясных і рыбных страў і гарніраў да іх. Такім чынам, вайскоўцы бачаць прыгатаваныя стравы і самастойна могуць выбраць найбольш смачнае і любімае на свой уласны густ.

Павел БЕРАСНЕЎ.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Наборы прадуктаў па агульнавайсковым, інжынерна-тэхнічным і курсанцкім пайках змяняюцца з 1 красавіка ва Узброеных Сілах Беларусі, паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік міністра абароны па тыле, начальнік тылу Узброеных Сілах генерал-маёр Аляксандар Балігатаў:
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика