Мінскую кальцавую дарогу будуць рамантаваць бясконца. 21.by

Мінскую кальцавую дарогу будуць рамантаваць бясконца

30.03.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яна выпрацавала свой рэсурс і цалкам патрабуе рамонта. Узнаўленне дарогі пачнецца ўжо сёлета, нягледзячы на тое, што грошай дзяржава на гэта не выдаткавалаПрадстаўнік дэпартамента "Белаўтадар" Аляксандр Галаўнёў паведаміў, што ў 2010-м плануецца адрамантаваць усяго 6 км Мінскай кальцавой аўтадарогі. Аднак рамонт МКАД не быў прадугледжаны ніводным бюджэтам.

Таму, каб рамантаваць мінскую кальцавую, будзе "абрэзанае" фінансаванне іншых дарожных прац, кажа адмыслоўца. Рэканструкцыя якіх менавіта дарог будзе запаволеная, пакуль не вырашана.

Агульная працягласць мінскай кальцавой складае каля 56 км. Відавочна, што калі МКАД будуць рамантаваць тэмпамі, запланаванымі сёлета, яе рамонт расцягнецца на 9 гадоў!

Па словах Аляксандра Галаўнёва, асфальтавае пакрыццё Мінскай кальцавой аўтадарогі разлічанае ўсяго на 8 гадоў эксплуатацыі. Участак, які адрамантуюць сёлета, за 9 гадоў паспее сапсавацца і ізноў запатрабуе ўзнаўлення. Такім чынам, рамонт МКАД будзе працягвацца бясконца.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яна выпрацавала свой рэсурс і цалкам патрабуе рамонта. Узнаўленне дарогі пачнецца ўжо сёлета, нягледзячы на тое, што грошай дзяржава на гэта не выдаткавала
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика