АБЗАЦ. 21.by

АБЗАЦ

01.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Свята першай баразны "Засеўкі" адзначаюць сёння ў Мінскай вобласці. Свята праходзіць у Салігорскім раёне на базе СВК "Старобінскі". У некаторых гаспадарках вобласці — Слуцкай, Салігорскай, Любанскай, Старадарожскай — вядуць сяўбу ранніх збожжавых.

Былы генеральны дырэктар Смаргонскага завода аптычнага станкабудавання асуджаны за атрыманне хабару на 3,5 года пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Ён быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў снежні мінулага года ў Мінску і быў абвінавачаны ў тым, што атрымаў ад дырэктара камерцыйнага прадпрыемства $6 тыс. за спрыяльнае вырашэнне пытання аб зніжэнні кошту работ па вырабе абсталявання. Прысуд можа быць абскарджаны ў касацыйным парадку.

Бельгійскія дэпутаты прагаласавалі ўчора ў парламенцкай камісіі за праект закона, які прадугледжвае поўную забарону на нашэнне ў Бельгіі мусульманскіх хустак. За законапраект адзінагалосна выказаліся ўсе без выключэння палітычныя групы Палаты прадстаўнікоў. Калі вынік будзе пацверджаны ў пленарным пасяджэнні парламенту, Бельгія стане першай еўрапейскай краінай, якая цалкам забараніла нашэнне мусульманскіх хустак. Галасаванне намечана на 22 красавіка.

У цэнтры Парыжа злачынцы пракапалі падземны ход і абрабавалі банк. Гэтае аддзяленне ўжо некалькі тыдняў было зачыненае на рамонт. Шумам будаўнічых работ і скарысталіся рабаўнікі. З падвала суседняга дома яны прадзяўблі ўваход у падземнае банкаўскае сховішча і вынеслі адтуль усё, што змаглі. Выходзячы, злачынцы падпалілі сховішча. Пры тушэнні пажару былі знішчаныя ўсе сляды, якія маглі вывесці крыміналістаў на рабаўнікоў. Пакуль не ўстаноўлена, на якую суму быў абрабаваны банк, але, паводле папярэдніх падлікаў, у ячэйках было некалькі мільёнаў еўра.

ПОЎНЫ АБЗАЦ

Хірургі пекінскага шпіталю паспяхова дасталі з чэрапа гадавалага дзіцяці драўляную палачку для ежы. Іншародны прадмет, што трапіў у нос, прабіў чэрап і на некалькі міліметраў увайшоў у мозг дзіцяці. Хлопчык па імені Лі Цзін Чао атрымаў незвычайную траўму, гуляючы на кухні. Бацькі тэрмінова даставілі яго ў мясцовую бальніцу, аднак медыкі не рашыліся самастойна рабіць аперацыю з-за недахопу неабходнага абсталявання. Пацыента было вырашана пераправіць у пекінскі шпіталь. Паездка ў Пекін заняла больш за 10 гадзін, за гэты час у хлопчыка паднялася тэмпература і пачалося парушэнне сардэчнага рытму. Між тым, аперацыя прайшла паспяхова, сасуды галаўнога мозгу па шчаслівай выпадковасці не парваліся, засталіся непашкоджанымі і жыццёва важныя цэнтры.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У цэнтры Парыжа злачынцы пракапалі падземны ход і абрабавалі банк. Гэтае аддзяленне ўжо некалькі тыдняў было зачыненае на рамонт. Шумам будаўнічых работ і скарысталіся рабаўнікі. З падвала суседняга дома яны прадзяўблі ўваход у падземнае банкаўскае сховішча і вынеслі адтуль усё, што змаглі. Выходзячы, злачынцы падпалілі сховішча. Пры тушэнні пажару былі знішчаныя ўсе сляды, якія маглі вывесці крыміналістаў на рабаўнікоў. Пакуль не ўстаноўлена, на якую суму быў абрабаваны банк, але, паводле папярэдніх падлікаў, у ячэйках было некалькі мільёнаў еўра.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика