На летні сезон месцаў у беларускіх санаторыях ужо няма
02.04.2010 19:02
—
Новости Общества
|
На летні сезон у беларускія санаторыі ўжо не трапіць, нягледзячы на вялікія кошты. Усе месцы выкупленыя, прычым у асноўным расіянамі.
"У беларускія санаторыі мы прапануем на красавік і травень, а потым ужо толькі на кастрычнік, лістапад, снежань, - кажа намесніца начальніка аддзела курортных паслугаў дзяржаўнай турыстычнай фірмы "ЦэнтрКурорт" Наталля Казлова. - Для іх нашыя кошты недарагія. Ім падабаецца нашае абслугоўванне, лекаванне, таму што ў іх гэта ўсё за большыя грошы. Таму для расіянаў гэта нават танна". Санаторый "Юнацтва", які знаходзіцца ў 23 кіламетрах ад Мінска, ужо цяпер амаль запоўнены. Тут жыве больш за 200 чалавек, прычым 90% - жыхары Расіі. Некаторыя браніруюць месцы адразу на год наперад. "У параўнанні з каўказскімі санаторыямі тут значна лепей. І па коштах атрымоўваецца танней. Мне ўсё падабаецца, таму калі буду выязджаць, забранірую па-новаму на наступны год". Але ж для беларусаў адпачываць пад Мінскам дорага. Дванаццаць дзён у санаторыі абыдзецца ў мільён рублёў. Гэта на 400 тыс. менш, чым для замежнікаў. Пры гэтым нараканняў на абслугоўванне шмат. Сяргей з Мінска прыехаў сюды разам з сынам, каб паправіць здароўе, а вось адпачыць, кажа, тут няма дзе. Ёсць пляж і востраў з мангаламі ды лавачкамі, а летняй спартовай пляцоўкі няма. "Сэрвіс тут не самы лепшы. Не да канца зробленыя шклопакеты, пакой праветрыць складана. Нам яшчэ пашанцавала, што ў нас акно ўвогуле адчыняецца. Каб “Юнацтва” стала цэнтрам адпачынку для беларусаў, сюды трэба яшчэ ўкладаць грошы. Тут няма дзе адпачыць, мы зараз ідзем на востраў - гэты бок цудоўны, а далей што?" А вось турысты з Расіі едуць сюды натоўпамі. Некаторыя на сваіх машынах, цяпер на стаянцы санаторыя іх каля двух дзясяткаў. Праўда, наракаюць на ўзровень сэрвісу і расіяне. "Хацелася б лепей. Але ў параўнанні з мінулым годам відавочнае паляпшэнне. Мы дабіраліся на сваёй машыне, нам цікава паглядзець на Беларусь". Санаторый "Юнацтва" адзін з лепшых у краіне, але каб прывабіць сюды беларусаў, патрэбна ўкладаць сродкі ды зніжаць кошты. А пакуль турысты з Расіі едуць сюды нават за шалёныя грошы. Наталля Казлова: "Расіяне ўсё выкупляюць. Напрыклад, на новы год яны па шалёных коштах ўсё выкупілі ў нас. Было тры беларусы, сем яўрэяў з Ізраіля, чатыры немцы - а астатнія ўсе расіяне!". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пуцёўкі раскупілі расіяне, якія браніруюць нумары на год наперад |
|