Лазавік напісаў верш для Ярмошынай, а Гайдукевіч выпускае зборнік шансона
05.04.2010 16:31
—
Новости Общества
|
Прэзідэнт Еўрапейскага савета Герман ван Рампей, які захапляецца хайку, праз два тыдні выпускае зборнік сваіх вершаў на галандскай, англійскай, французскай і лацінскай мовах. Еўрарадыё вырашыла даведацца, ці пішуць вершы беларускія палітыкі і чыноўнікі.
"Приснился сон ЕЭСу - кошмар, армагеддон, Из Беларуси лесом на них идет ОМОН. А впереди ОМОНа, на пять шагов вперед, Лишь с выборным законом Ермошина идет. ЕС не спит, трепещет, надежно запер дверь, Ермошину как прежде не пустит он теперь. Ни в Прагу, ни в Варшаву, тем более в Мадрид, В один Бобруйск, по праву, вам путь теперь открыт..." Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Гэты твор сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік прысвяціў Лідзіі Ярмошынай на дзень яе нараджэння - пасля таго, як ёй забаранілі ўезд у Еўрасаюз. А свой першы верш Лазавік напісаў на парламенцкі навагодні "агеньчык". З таго часу калегі ведаюць яго "як паэта, які не заўсёды, але раз у год можа напісаць". І звяртаюцца да яго з розных нагодаў. Мікалай Лазавік: "Я, так бы мовіць, паэт прафесійны. Аматары пішуць па натхненні. Да такіх аматараў я адношу Пушкіна, Лермантава… А я - прафесійны. Калі ёсць замова, тады я і пішу". Старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч творыць па сёння і мае за спінай больш за тысячу вершаў. Усё пачыналася з твораў "пад Ясеніна", надрукаваных у газеце "Знамя юности". "Любо и прекрасно в деревенской хате, Пахнет свежим хлебом, кислым молоком. И лучами красными вечером в закате Освещает солнце близкий сердцу дом". Пазней, пад уплывам The Beatles, Led Zeppelin і Pink Floyd, Сяргей Гайдукевіч пачаў пісаць і песні. А ў наступным годзе плануе выпусціць 40-50 сваіх кампазіцый у стылі, які сам называе "лірычным шансонам". Сяргей Гайдукевіч: "Я скончыў музычную школу, вельмі добра граю на гітары і спяваю. Я цудоўна ведаю сальфеджыо, арпеджыё, усю нотную грамату... Я быў кіраўніком ансамбля ў маладосці, граў у тралейбусным дэпо. Дзяўчаты карагодам хадзілі за мной... У кожным выпадку, я лічу, што спяваю лепш за тых, што цяпер на беларускім тэлебачанні". Свой талент Сяргей Гайдукевіч часам дэманструе на публіцы. Сяргей Гайдукевіч: "Вось ансамбль, напрыклад, грае недзе, я падыходжу, кажу: "Ну-ка, хлопцы, дайце гітару!" Бяру, пяю. Шмат хто ў шоку. Я пяю толькі свае песні... Песні вельмі прыгожыя, вельмі прыгожыя. У кожным разе, усім, каму спяваў, вельмі падабаецца, і ўсе чакаюць". Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Еўрарадыё вырашыла даведацца, ці пішуць вершы беларускія палітыкі і чыноўнікі.
|
|