ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

07.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тры з чатырох французаў прызналіся ў недаверы да палітыкаўТ ры з чатырох французаў заявілі пра тое, што не давяраюць палітыкам. Паводле дадзеных сацыялагічнага апытання ІnfrаFоrсеs, 86 працэнтаў французаў перакананыя, што палітыкі "дбаюць толькі пра сваю кар'еру". 67 працэнтаў лічаць, што французскія палітыкі адрэзаны ад рэальнага жыцця і не ведаюць, чым жывуць іх выбаршчыкі. Анішчанка зноў забараніў увоз малдаўскіх вінаў

Расспажыўнагляд забракаваў партыю малдаўскага віна аб'ёмам 47 тысяч літраў. Узоры малдаўскага віна не прайшлі санітарны кантроль.

Як паведамілі ў прэс-службе ведамства, санітарную службу не задаволіла якасць 22,4 тысячы літраў небутыляванага сухога белага віна "Шарданэ" і 24,6 тысячы літраў віна "Мускат". На гэтую прадукцыю служба выдала заключэнне пра яе неадпаведнасць санітарна-эпідэміялагічным правілам і нормам нумар 2.3.2.1078-01.

Кіраўнік Расспажыўнагляду Генадзь Анішчанка 5 красавіка ўжо заявіў, што не выключае магчымасці ўзмацнення жорсткасці санкцый супраць малдаўскіх вінаробаў. Анішчанка адзначыў, што "такога роду правалаў з пастаўкамі яшчэ не было".

Расія ўжо ўводзіла забарону на ўвоз вінаробнай прадукцыі з Малдовы — у сакавіку 2006 года. Поўнае аднаўленне экспарту адбылося ў ліпені 2009 года. У 2009 годзе ў Расію было ўвезена каля 26,9 мільёна літраў віна з Малдовы, што ў дзевяць разоў ніжэй за паказчык 2005 года. Тады Малдова экспартавала ў Расію да 80 працэнтаў усіх вінаў, каньякоў і шампанскага, якія вырабляла.

На амерыканскай шахце загінулі 25 гарнякоў

У выніку выбуху на вугальнай шахце ў ЗША загінулі 25 чалавек, яшчэ чацвёра лічацца зніклымі без весткі.

Такія дадзеныя пра наступствы інцыдэнту, апублікаваныя Аssосіаtеd Рrеss. Выбух, які адбыўся на шахце кампаніі Mаssеу Еnеrgу у 50 кіламетрах на поўдзень ад Чарльстона, Заходняя Вірджынія, называюць самай маштабнай аварыяй на амерыканскіх шахтах за чвэрць стагоддзя.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тры з чатырох французаў заявілі пра тое, што не давяраюць палітыкам. Паводле дадзеных сацыялагічнага апытання ІnfrаFоrсеs, 86 працэнтаў французаў перакананыя, што палітыкі "дбаюць толькі пра сваю кар'еру". 67 працэнтаў лічаць, што французскія палітыкі адрэзаны ад рэальнага жыцця і не ведаюць, чым жывуць іх выбаршчыкі.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика