Стыхійны мітынг аўтагандляроў на рынку ў «Ждановічах». 21.by

Стыхійны мітынг аўтагандляроў на рынку ў «Ждановічах»

08.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Гандляры аднаго з найбуйнейшых аўтамабільных рынкаў Беларусі «Ждановічы» сёння наладзілі стыхійны страйк.

Ад раніцы пад’езды да гандлёвай пляцоўкі былі заблакаваныя абуранымі людзьмі, якія такім чынам пратэставалі супраць неабгрунтаванага падвышэння платы за ўезд на тэрыторыю аўтамабільнага сектару рынку. За апошні час кошт паслугі карэктаваўся некалькі разоў і
сёння дасягнуў 100 тысяч рублёў за дзень.


Пры гэтым аўтаўладальнікі кажуць, што высокая плата, якая ў эквіваленце складае амаль 35 даляраў, ніяк не адбіваецца на забеспячэнні нават мінімальнага камфорту для тых, хто працуе на рынку. У прыватнасці, пляцоўка для рэалізацыі машынаў ніяк не абсталяваная, не заасфальтаваная і ў міжсезонне больш нагадвае балота. Элементарна не хапае прыбіральняў.

Між тым у сувязі з меркаваным ад 1 ліпеня шматразовым падвышэннем мыта на аўтамабілі, якія ўвозяць фізічныя асобы, колькасць ахвочых прадаць і набыць машыну істотна вырасла. Галоўнымі месцамі гандлю застаюцца мінскія аўтарынкі «Малінаўка» і «Ждановічы».

Радыё Свабода 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гандляры аднаго з найбуйнейшых аўтамабільных рынкаў Беларусі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика