Узабрацца на Тэлевяршыню. 21.by

Узабрацца на Тэлевяршыню

09.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Тэлесеткі

Вынікі 6-га Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу "Тэлевяршыня" будуць падведзеныя 16 красавіка ў Палацы Рэспублікі, дзе будуць названыя лепшыя тэлепраекты і самыя таленавітыя аўтары і вядучыя мінулага сезона. Прычым упершыню ўрачыстая цырымонія стане не закрытым святам для "сваіх" — уласна намінантаў і іх калегаў, — а адкрытым шоу, наведаць якое зможа кожны ахвотны, набыўшы квіткі ў касах.

Яшчэ адно новаўвядзенне гэтага года — пашырэнне спісу намінацый. Праўда, усяго на адну пазіцыю — "Лепшы тэлевізійны прадзюсар". Але не выключана, што, як і ў мінулыя гады, журы прызначыць свой спецпрыз, і можа нават не адзін. Пакуль жа беларускія "тэлевізійныя акадэмікі" вызначаюць трох фіналістаў у кожнай з 21 намінацыі, што зрабіць як ніколі няпроста, бо сёлета ўдзел у конкурсе ўзялі не толькі цэнтральныя і рэгіянальныя тэлеканалы, не толькі прыватныя кампаніі, але нават інтэрнэт-тэлебачанне. Гледачам жа дадзена права вырашаць, каму дастанецца прыз глядацкіх сімпатый — напярэдадні цырымоніі, 15 красавіка, у эфіры ранішняй праграмы канала СТБ "Раніца. Студыя добрага настрою" будзе праходзіць тэлефоннае галасаванне за 9 кандыдатаў — ад СТБ гэта Ігар Пазняк, Ірына Ханунік-Рамбальская і Вольга Бельмач, ад АНТ — джэнтльменскі набор: Сяргей Дарафееў, Георгій Калдун і Арташэс Антанян, ад Першага канала і "ЛАДу" — Вольга Курышка, Аліна Краўцова і Віталь Карпанаў.

Па традыцыі, усе цэнтральныя тэлеканалы вылучаць свае "зорныя пары" і непасрэдна для вядзення цырымоніі "Тэлевяршыні". Але падрабязнасцяў наконт самога шоу пастаноўшчыкі не раскрываюць — абяцаюць, што ўсё будзе бачна 16 красавіка ў Палацы Рэспублікі, а таксама ў тэлеверсіі, якую неўзабаве пакажа СТБ.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вынікі 6-га Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу "Тэлевяршыня" будуць падведзеныя 16 красавіка ў Палацы Рэспублікі, дзе будуць названыя лепшыя тэлепраекты і самыя таленавітыя аўтары і вядучыя мінулага сезона. Прычым упершыню ўрачыстая цырымонія стане не закрытым святам для "сваіх" — уласна намінантаў і іх калегаў, — а адкрытым шоу, наведаць якое зможа кожны ахвотны, набыўшы квіткі ў касах.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика