АБЗАЦ
09.04.2010
—
Новости Общества
|
Сезон для наведвальнікаў у Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі пачнецца, паводле традыцыі, 1 мая. Спецыялісты мяркуюць, што з цягам часу сад будзе адчынены і зімой, для гэтага патрэбна вырашыць пытанне з асвятленнем алей. У новым сезоне кошт уваходнага білета крыху вырасце. Лідскія памежнікі выявілі цыгарэтны тайнік на тэрыторыі былой туберкулёзнай бальніцы. Амаль 1,5 тыс. пачкаў цыгарэт "Джынг Лінг" з расійскімі акцызнымі маркамі знойдзеныя ў населеным пункце Беняконі Воранаўскага раёна. Відавочна, кантрабандысты разлічвалі, што дрэнная слава аб'екта лепш за замкі абароніць тавар ад чужых вачэй і адпудзіць правяраючых. У праваахоўнікаў ёсць падставы меркаваць, што сховішча рэгулярна папаўнялася таварам з Расіі, цыгарэты пастаянна перапраўляўся ў Літву. Устанаўліваюцца асобы, якія мелі дачыненне да кантрабанды. Масквічка хацела пераправіць праз беларускую мяжу траіх чарнаскурых дзяцей. Калі яе і малых, меншаму з якіх усяго два гады, затрымалі памежнікі, жанчына сцвярджала, што яна іх маці. Па яе словах, бацька, грамадзянін Уганды, жыве і працуе шэф-поварам у рэстарацыі. Яна ж хацела прабрацца ў Германію на пастаяннае месца жыхарства. Нелегальнымі мігрантамі зараз апякуюцца памежнікі. Для павышэння надояў у адной з падмаскоўных фермерскіх гаспадарак каровам паказваюць кіно і круцяць музыку. Як лічаць фермеры, працяглая зімоўка выклікае дэпрэсію ў жывёл, з-за гэтага зніжаюцца надоі. Таму і вырашана паказваць каровам відэа альпійскіх лугоў. У кароўніку ўстанавілі 6 вялікіх плазменных панэляў. Для чысціні эксперымента ўзялі 2 групы кароў па 10 галоў у кожнай. Першая група глядзіць тэлевізар, другя толькі слухае музычнае суправаджэнне фільма. Пакуль што ў групе кароў, якая глядзіць фільмы, надоі за 15 дзён выраслі на 30 літраў. Затое сталі скардзіцца даяркі: ад манатоннай музыкі яны сталі больш стамляцца. ПОЎНЫ АБЗАЦУ Маскве нядаўна было зарэгістраванае незвычайнае імя нованароджанага — Лука-Шчасце Самерсэт Оўшэн. Другога маленькага масквіча бацькі вырашылі назваць Ярамеем Пакравіцелем. Самым папулярным імем у Маскве сёлета было Аляксандр. Сярод жаночых імёнаў лідзіруе Марыя. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Маскве нядаўна было зарэгістраванае незвычайнае імя нованароджанага — Лука-Шчасце Самерсэт Оўшэн. Другога маленькага масквіча бацькі вырашылі назваць Ярамеем Пакравіцелем. Самым папулярным імем у Маскве сёлета было Аляксандр. Сярод жаночых імёнаў лідзіруе Марыя. |
|