Як задаць Пытанне Прэзідэнту?
09.04.2010
—
Новости Общества
|
Акцыя БРСМ 14 красавіка па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі ва ўсіх рэгіёнах краіны стартуе Усебеларуская акцыя "Пытанне Прэзідэнту". Сумесны праект вядучых грамадскіх арганізацый краіны накіраваны на прыцягненне ўвагі маладога пакалення да грамадска актуальных, значных пытанняў, фарміраванне грамадзянскасці, павагі да сімвалаў дзяржавы, пачуцця далучанасці да паўнавартаснага жыцця краіны. БРСМ і БРПА запрашаюць беларускіх школьнікаў, навучэнцаў і студэнтаў стаць удзельнікамі Усебеларускай акцыі "Пытанне Прэзідэнту" і задаць свае пытанні Прэзідэнту Беларусі ў перыяд з 14 красавіка па 25 мая. Як адзначылі арганізатары праекта, у гэты час ва ўсіх установах адукацыі краіны будуць устаноўлены спецыяльныя паштовыя скрыні з лагатыпам праекта. З іх дапамогай усе ахвотныя (школьнікі, навучэнцы, студэнты) могуць накіраваць пытанні кіраўніку беларускай дзяржавы. Заўважым, што пытанні павінны быць напісаны разборлівым почыркам, ўтрымліваць, акрамя самога пытання, наступную інфармацыю: прозвішча, імя, назву ўстановы адукацыі, кантактныя адрас і тэлефоны. Ананімныя пытанні разглядацца не будуць. Майце гэта на ўвазе. Саюз моладзі і піянерская арганізацыя ўважліва вывучаць кожнае пытанне і праінфармуюць пра гэта кіраўніка дзяржавы. Вынікі акцыі будуць падведзены ў верасні 2010 года. Святлана Сухарко. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
14 красавіка па ініцыятыве Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі і Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі ва ўсіх рэгіёнах краіны стартуе Усебеларуская акцыя "Пытанне Прэзідэнту". Сумесны праект вядучых грамадскіх арганізацый краіны накіраваны на прыцягненне ўвагі маладога пакалення да грамадска актуальных, значных пытанняў, фарміраванне грамадзянскасці, павагі да сімвалаў дзяржавы, пачуцця далучанасці да паўнавартаснага жыцця краіны. БРСМ і БРПА запрашаюць беларускіх школьнікаў, навучэнцаў і студэнтаў стаць удзельнікамі Усебеларускай акцыі "Пытанне Прэзідэнту" і задаць свае пытанні Прэзідэнту Беларусі ў перыяд з 14 красавіка па 25 мая. |
|