Ці выгадны гаспадару кватэры лічыльнік на газ?. 21.by

Ці выгадны гаспадару кватэры лічыльнік на газ?

09.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

З такім пытаннем звярнуўся ў гродзенскі карпункт "Звязды" адзін з нашых чытачоў. Жыхар абласнога цэнтра Мікалай Іванавіч у сакавіку 2009-га падаў заяўку на ўстаноўку газавага лічыльніка ў кватэры, і вось праз год надышла яго чарга, пра што паведамілі з упраўлення "Гроднаміжрайгаз". Зразумела, кліент пацікавіўся, колькі гэта будзе каштаваць. Аказваецца, каля 270 тысяч рублёў.

"Ці не занадта дорага за ўстаноўку аднаго лічыльніка?, — пытаецца Мікалай Іванавіч. — І ці вартая, як кажуць, аўчынка вырабу? Калі ж гэтыя затраты акупяцца?"

Па тлумачэнні карэспандэнт "Звязды" звярнуўся да начальніка абаненцкай службы ўпраўлення "Гроднаміжрайгаз" Наталлі Шчарбун.

На сёння ў Гродне 109 тысяч газіфікаваных кватэр, дзе ўжо ўстаноўлена больш за 57 тысяч бытавых газавых лічыльнікаў. Пры гэтым за ўвесь мінулы год — 3900, а з пачатку сёлетняга (на 8 красавіка) — ужо 2106. Такі рост звязаны з тым, што ў раёнах Гродзеншчыны чэргаў на ўстаноўку гэтых прыбораў ужо няма, і таму зімой ў горадзе над Нёманам, акрамя тутэйшых газавікоў, працавалі і брыгады з іншых рэгіёнаў вобласці.

Цэнавая сітуацыя з газавымі лічыльнікамі, паводле інфармацыі Наталлі Шчарбун, на цяперашні час наступная. Сам прыбор (сертыфікаваныя лічыльнікі, якія вырабляюцца ў Брэсце і Навагрудку) каштуе каля 120 тысяч рублёў. А кошт устаноўкі разлічваецца ў залежнасці ад умоў у кожнай канкрэтнай кватэры. І сапраўды атрымліваецца прыблізна такая сума, якую назвалі нашаму чытачу. Пенсіянерам і інвалідам пры іх жаданні даецца растэрміноўка аплаты на тры месяцы.

Што датычыцца тэрміну акупнасці гэтых затрат, то сітуацыя выглядае такім чынам. У кватэрах, дзе няма газавых лічыльнікаў, аплата за "блакітнае паліва" адбываецца згодна з нормамі газаспажывання. У кватэрах з адной газавай плітой і гарачым водазабеспячэнням — зыходзячы з 8 метраў кубічных у месяц на аднаго чалавека, а там, дзе газавая пліта з калонкамі, налічваюць 23 кубаметры на чалавека.

Наталля Дзмітрыеўна прапануе зазірнуць у камп'ютарную базу і зрабіць параўнальны аналіз кошту аплаты за газ да і пасля ўстаноўкі лічыльніка на прыкладзе адной з кватэр, дзе пражывае сям'я з шасці чалавек. Калі прыбора ўліку не было, то, згодна з нормамі газаспажывання, на кожнага чалавека налічвалася ў месяц аплата ў памеры 3 тысячы 696 рублёў. Такім чынам, агульная сума для гэтай сям'і складала 22 тысячы 176 рублёў. А за першы ж месяц пасля ўстаноўкі газавага лічыльніка аплата скрацілася ў чатыры разы. Можна падлічыць, што калі такая тэндэнцыя захаваецца і ў далейшым, то затраты на ўстаноўку лічыльніка акупяцца прыкладна за паўтара года.

Вядома, у кватэрах з меншай колькасцю насельнікаў так хутка "вярнуць" свае грошы не атрымаецца. У сярэднім, паводле ацэнкі Наталлі Шчарбун, тэрмін акупнасці расходаў на ўстаноўку газавых лічыльнікаў складае тры-чатыры гады.

Дарэчы, гэтыя нормы газаспажывання ў жылых дамах не пераглядаліся ўжо вельмі даўно і, канешне, ёсць сумненні ў іх абгрунтаванасці. Калі пасля ўстаноўкі газавага лічыльніка так істотна скарачаецца спажыванне газу, то, значыць, без прыбораў уліку пераплачваем? Аднак жыццё вучыць не спадзявацца на цэнавыя зніжкі. Наадварот, ніхто сёння не гарантуе, што ўжо ў бліжэйшай будучыні за газ не прыйдзецца плаціць значна больш. Хто тады будзе ў выйгрышы? Жыльцы, якія залежаць ад нейкіх нормаў газаспажывання? Ці тыя, хто дзякуючы лічыльніку ведаюць сваё рэальнае спажыванне газу і, самі рэгулююць яго аб'ём?

Гэта відавочна і сёння. Хіба ж не абсурд, што чалавек, дапусцім, практычна ўсё лета праводзіць на дачы, а яму, згодна з нормамі газаспажывання, налічваецца плата за газ у ягонай гарадской кватэры? Так, пры наяўнасці дакумента, што на працягу пэўнага часу ў кватэры ніхто не жыве і не карыстаўся газавай плітой, зробяць пераразлік. Аднак пытанне з атрыманнем такога дакумента даволі супярэчлівае. Як быць, калі чалавек адну частку тыдня праводзіць на дачы, а другую — у горадзе?

Такім чынам, кожны павінен лічыць свае грошы, а значыць, у дачыненні да спажывання газу, патрэбны і адпаведны лічыльнік. Дарэчы, у абласным цэнтры, акрамя ўпраўлення "Гроднаміжрайгаз", ліцэнзію на іх устаноўку маюць яшчэ тры фірмы.

І апошняе. Выказванне чытача ў адной з мясцовых газет: "Чым аргументуюцца параметры на ўстаноўку газавых лічыльнікаў у Гродне: не ніжэй 100 см і не вышэй 160 см? Чакалі чаргі каля года, устанавілі за 20 хвілін, але затое як? Як у тым анекдоце пра гемарой: ні сабе паглядзець, ні людзям паказаць. У Мінску ставяць, дзе зручна заказчыку. А Гродна — іншая рэспубліка?"

Паводле інфармацыі Наталлі Шчарбун, падобныя скаргі сапраўды былі, і нядаўна прадпрыемства "Гроднааблгаз" прыняло адпаведнае рашэнне: бытавыя газавыя лічыльнікі ў жылых дамах павінны ўстанаўлівацца на вышыні не менш 0,5 метра ад падлогі да нізу прыбора. А значыць, па жаданні кліента лічыльніку неабавязкова "красавацца" на сцяне.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З такім пытаннем звярнуўся ў гродзенскі карпункт "Звязды" адзін з нашых чытачоў. Жыхар абласнога цэнтра Мікалай Іванавіч у сакавіку 2009-га падаў заяўку на ўстаноўку газавага лічыльніка ў кватэры, і вось праз год надышла яго чарга, пра што паведамілі з упраўлення "Гроднаміжрайгаз". Зразумела, кліент пацікавіўся, колькі гэта будзе каштаваць. Аказваецца, каля 270 тысяч рублёў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика