Птушка як сімвал
09.04.2010
—
Новости Общества
|
Адной з найбольш цікавых, але мала даследаваных праблем міфапаэтычнай спадчыны беларусаў з'яўляецца сімволіка птушак, з якімі чалавек кантактаваў даволі актыўна. З цягам часу птушкі занялі вельмі важнае месца ў фальклорнай спадчыне беларусаў, сталі аб'ектам глыбокага асэнсавання фактычна ва ўсіх жанрах вусна-паэтычнай творчасці. Акрамя таго, што некаторыя птушкі прадвызначалі Лёс чалавека, многія з іх былі самым незвычайным чынам звязаны з часам правядзення тых ці іншых абрадаў або земляробчых работ. Штогадовы прылёт іх з выраю і адлёт назад быў пакладзены нашымі продкамі ў аснову адной з сістэм вымярэння каляндарнага часу. Яскравым сведчаннем таму сталі шматлікія загадкі: "Дванаццаць арлоў, пяцьдзясят дзве галкі зняслі адно яйка" (год, месяцы, тыдні); "Выхадзілі дванаццаць малайцоў, выносілі пяцьдзясят два сокалы, выпускалі трыста шэсцьдзясят пяць лебедзяў". У казачным эпасе беларусаў добра вядомы сюжэт пра тое, як жораў заляцаўся да чаплі. Хадзілі яны, хадзілі адно да аднаго ў госці, але так і не заручыліся. Адразу на памяць прыходзяць загадкі, у якіх гэты ж матыў асэнсоўваецца па-свойму, аднак тыпалагічна блізка: "Сястра да брата ў госці ідзе, а брат ад яе хаваецца", "Што гэта за вочы: адно свеціць удзень, а другое — уночы". Зразумела, што ў адным і ў другім выпадку гаворка ідзе пра Сонца і Месяц, якія ходзяць следам адно за адным, але касмічнага шлюбу паміж імі так ніколі і не будзе. Менавіта да птушкі — зязюлі, якая "лёгка" жыве, бо не выхоўвае сваіх дзетак, чалавек звяртаўся, каб даведацца, колькі яму яшчэ гадоў адмерана: колькі разоў "ку-ку" пачуеш, столькі гадоў і пражывеш. Асэнсаванне часу праз сімволіку птушак самым непасрэдным чынам звязана з пабудовай Сусвету і падзелам яго на свет жывых і "той" свет (памерлых). У шматлікіх казках матыў дапамогі незвычайнай птушкі вар'іруецца па-рознаму, аднак яго сімволіка застаецца заўсёды адной і той жа. Ненажэрная, незвычайных памераў птушка, якой не бачылі людзі на белым свеце, не што іншае, як увасабленне Смерці, або існавання ў той сістэме каардынат, у якой гадзіннік павінен будзе спыніцца на акрэслены час (на адзін год). Птушка, якая раптам залятала ў хату або моцна стукалася ў акно, вельмі палохала людзей. Па меркаванні нашых продкаў, яна прылятае ў тую хату, з якой хутка адляціць душа ў вырай, а значыцца, нехта хутка памрэ. Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адной з найбольш цікавых, але мала даследаваных праблем міфапаэтычнай спадчыны беларусаў з'яўляецца сімволіка птушак, з якімі чалавек кантактаваў даволі актыўна. З цягам часу птушкі занялі вельмі важнае месца ў фальклорнай спадчыне беларусаў, сталі аб'ектам глыбокага асэнсавання фактычна ва ўсіх жанрах вусна-паэтычнай творчасці. |
|