Намечанае збываецца
09.04.2010
—
Новости Общества
|
Яшчэ паўтара-два дзесяткi гадоў таму назад рэдка дзе можна было сустрэць па дарозе прыстойнае месца для адпачынку i падсiлкавання. Цяпер лiтаральна на кожным кроку прыемныя перамены. I радуе, што даволi свабодную нiшу прыдарожнага сэрвiсу ўсё болей упэўнена асвойвае спажыўкааперацыя. Вось i ў Докшыцкiм раёне праходзiць ажыўленая рэспублiканская траса Мiнск—Вiцебск. Адзiн за другiм у межах гарадскога пасёлка Бягомль, вёсак Замасточча i Бабцы вырастаюць гасцiнныя аб’екты грамадскага харчавання з iншай дапаможнай iнфраструктурай. Асаблiвую прывабнасць мае гандлёвае прадпрыемства «Мерыдыян» у гарпасёлку Бягомль, дзе калектыў з шасцi работнiкаў узначальвае Святлана Гралеўская. Пасля праведзенай рэканструкцыi тут устанавiлi кандыцыянер, залы разлiчаны на 60—80 пасадачных месцаў. Для павелiчэння прывабнасцi такiх аб’ектаў райспажыўтаварыства мае намер не толькi ў Бягомлi, але ўсюды ўзводзiць пры iх гасцiнiцы, аўтастаянкi, ствараць iншыя зручнасцi, напрыклад, устанавiць душавыя кабiны. Iмклiва развiваецца прыдарожны сэрвiс спажыўкааперацыi i на рыжскiм напрамку. Прыемныя перамены паскорылiся дзякуючы стварэнню аграгарадкоў у населеных пунктах Порплiшча i Пруднiкi. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ паўтара-два дзесяткi гадоў таму назад рэдка дзе можна было... |
|