Сем вёсак Гомельскай вобласці адрэзаны вадой ад транспартных зносінаў
09.04.2010 12:31
—
Новости Общества
|
Паводле звестак на 9 красавіка сем населеных пунктаў Гомельскай вобласці адрэзаны ад дарожна‑транспартных зносінаў паводкай.
Як паведамілі ў прэс‑службе абласнога ўпраўлення МНС, да спісу раней адрэзаных вялікай вадой вёсак дадалася вёска Першамайск у Лоеўскім раёне. Дняпро, які разліўся, перамыў пад’езды да населенага пункта. У вёску накіравана для кругласутачнага дзяжурства мабільная група пажаратушэння Лоеўскага РАНС у складзе двух чалавек, аснашчаная лодкай, пераноснай мотапомпай, пажарна‑тэхнічным узбраеннем, арганізавана дзяжурства супрацоўніка РАУС і медыцынскага работніка. У Першамайску жывуць 43 чалавекі. Для перавозкі людзей у вёску на Радаўніцу будзе арганізавана дзяжурства двух лодак Асвода. Падвоз прадуктаў у Першамайск ажыццяўляецца работнікамі Лоеўскага РАНС па графіку чатыры разы на тыдзень. Як раней паведамлялася, з пачаткам паводкі пасярод ракі Прыпяць у Петрыкаўскім раёне на «востраве» апынуліся чатыры вёскі. Тут зносіны падтрымліваюцца цеплаходам і катэрамі, якія дастаўляюць прадукты. Таксама адрэзаны ад транспартных зносінаў вёска ў Рагачоўскім раёне і вёска ў Веткаўскім раёне. Падвоз людзей і прадуктаў ажыццяўляецца маторнымі лодкамі Асвода і МНС. Аўтар: Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле звестак на 9 красавіка сем населеных пунктаў Гомельскай вобласці адрэзаны ад дарожна‑транспартных зносінаў паводкай. Як паведамілі ў...
|
|