Ідэя ўзаемаразумення і прымірэння павінна разглядацца некалькі шырэй і, безумоўна, з ахопам матэрыяльнага боку пытання. 21.by

Ідэя ўзаемаразумення і прымірэння павінна разглядацца некалькі шырэй і, безумоўна, з ахопам матэрыяльнага боку пытання

10.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

11 красавіка чалавецтва адзначае Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

Нямецкі горад Веймар асацыюецца ў людзей з вялікімі традыцыямі буржуазнага гуманізму — тут жылі і тварылі Гётэ, Шылер, Гердэр, Бах і іншыя выбітныя асобы. А ў ліпень 1937 года за некалькі кіламетраў ад горада нацысты пачалі будаваць адзін з самых жудасных і буйных канцэнтрацыйных лагераў — "Бухенвальду" было наканавана стаць сімвалам варварства.

Менш за восем гадоў праз пакуты і катаванні лагера прайшло чвэрць мільёна зняволеных. Для 65 тысяч з іх Бухенвальд стаў апошнім этапам жыццёвага, нярэдка кароткага, шляху. Здзекам і цынізмам быў надпіс на варотах лагера — "Кожнаму сваё".

Раніцай і ўвечары, а то і пасярэдзіне дня ўсіх вязняў лагера выганялі для пераклічкі. Па нязначных падставах іх прымушалі стаяць на плацы гадзінамі. У мароз, спёку, пад дажджом і снегам тысячы знясіленых людзей чакалі каманду разысціся — нават аднойчы на працягу 18 гадзін.

Пасля лістападаўскага пагрому 1938 года, які ўвайшоў у гісторыю пад назвай "хрустальная ноч", толькі ў канцлагер Бухенвальд гестапа кінула за некалькі дзён каля 10 тысяч яўрэяў. Гэтыя вязні, размешчаныя ў пяці спецыяльна пабудаваных і адгароджаных ад лагера бараках, былі асуджаныя на існаванне ў неймаверна цяжкіх умовах. Усяго толькі за тры месяцы ў гэтым спецыяльным лагеры загінула каля 600 чалавек.

Насуперак міжнароднаму праву нацысты размясцілі ў лагеры савецкіх ваеннапалонных — першыя іх 2 тысячы прыбылі ў лагер 18 кастрычніка 1941 года. З гэтага ж часу ў лагеры пачалося знішчэнне чырвонаармейцаў.

Аднак канцлагер Бухенвальд звязаны не толькі з пакутамі і смерцю. Тут, за калючым дротам, вялі барацьбу антыфашысты з многіх краін. У выніку яны змаглі 11 красавіка 1945 года падняць паўстанне і перамагчы сваіх катаў. Таму дзень 11 красавіка адзначаецца як Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў.

Усяго ж у гады Другой сусветнай вайны ў канцлагеры нацыстамі было кінута каля 18 мільёнаў чалавек з усіх краін Еўропы, 11  мільёнаў з іх загінулі. 4153 нашых суайчыннікі таксама прайшлі выпрабаванні канцлегараў — Асвенціма, Равенсбрука, Майданэка, Флосенбурга, Бухенвальда і іншых.

Нямецка-фашысцкія захопнікі знішчылі ў Беларусі 1 409 225 мірных грамадзян, 810 091 ваеннапалоннага, больш за 400 тысяч пагналі ў рабства. На тэрыторыі краіны было створана 220 лагераў, філіялаў, аддзяленняў, турмаў, гета.

Беларускі рэспубліканскі фонд "Узаемаразуменне і прымірэнне" выканаў пастаўленыя задачы і да 1 студзеня 2007 года поўнасцю завяршыў выплаты дапамогі тым, хто пацярпеў ад нацыянал-сацыялісцкіх пераследаванняў. Іх атрымалі каля 130 тысяч пацярпелых, якія пражываюць у Беларусі, Эстоніі і дзяржавах СНД.

Добрым словам таксама хачу адзначыць дзейнасць грамадскіх арганізацый: Беларускай асацыяцыі былых няпоўнагадовых вязняў фашызму, якая аб'ядноўвае 30 тысяч чалавек і якую больш за 10 гадоў узначальвае Ніна Лыч. Першасныя арганізацыі створаныя ва ўсіх раёнах і гарадах Беларусі, найбольш важкіх вынікаў дасягнулі Брэсцкая і Віцебская вобласці (кіраўнікі Раманенка і Ціханаў). Асабліва Столінскую раённую арганізацыю: да кіраўніка Ніны Тарасевіч, гэтай сціплай, але вельмі душэўнай жанчыны, цягнуцца ўсе 978 былых вязняў фашызму Столінскага раёна. Беларускі фонд "Узаемаразуменне і прымірэнне" заўсёды надаваў і працягвае надаваць увагу працы з грамадскімі арганізацыямі былых вязняў фашызму. Мы заўсёды знаходзімся ў курсе іх спраў і стараемся дапамагчы.

Хацелася б выказаць сардэчную ўдзячнасць і нізка пакланіцца кіраўнікам медыцынскіх устаноў, якія дапамагаюць пажылым людзям, у тым ліку і былым вязням нацызму — галоўнаму ўрачу Рэспубліканскага клінічнага шпіталя інвалідаў ВАВ імя Машэрава Інэ- се Масло, галоўнаму ўрачу Рэспубліканскага клінічнага шпіталя інвалідаў ВАВ "Юрцава" Мікалаю Сакалоўскаму, галоўнаму ўрачу Гомельскага абласнога клінічнага шпіталя інвалідаў ВАВ Алегу Іванцову, галоўнаму ўрачу Магілёўскага абласнога клінічнага шпіталя інвалідаў ВАВ Анатолю Вяршубскаму, начальніку медыцынскай службы 432-га Галоўнага ваеннага клінічнага шпіталя Мінабароны Святаславу Савіцкаму.

Сёння фонд вядзе восем праектаў па лячэнні і аздараўленні былых ахвяраў нацызму ў шпіталях для інвалідаў вайны, Мінабароны Беларусі.

Мы, безумоўна, падтрымліваем іншыя праекты, у прыватнасці, па дыялогах паміж ахвярамі нацызму і радуемся за тыя арганізацыі, якія дабіваюцца ў гэтым поспеху.

Аднак ідэя ўзаемаразумення і прымірэння павінна разглядацца, на мой погляд, некалі шырэй і, безумоўна, з ахопам матэрыяльнага боку пытання. Мы ведаем, што трэба нашым падапечным і гатовыя дапамагчы: вясной пры фондзе зноў адкрыюцца аптэка і майстэрня па вырабе акуляраў. Неабходна пераканаць і нямецкіх калегаў у гэтым, бо гэта неабходна вязням, яны маюць у гэтым патрэбу.

Хочацца пажадаць усім здароўя, мужнасці, цярпення, бадзёрасці духу, даўгалецця, шчасця.

Валянцін Герасімаў,

старшыня праўлення Беларускага рэспубліканскага фонду "Узаемаразуменне  і прымірэнне".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
11 красавіка чалавецтва адзначае Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў Нямецкі горад Веймар асацыюецца ў людзей з вялікімі традыцыямі буржуазнага гуманізму — тут жылі і тварылі Гётэ, Шылер, Гердэр, Бах і іншыя выбітныя асобы. А ў ліпень 1937 года за некалькі кіламетраў ад горада нацысты пачалі будаваць адзін з самых жудасных і буйных канцэнтрацыйных лагераў — "Бухенвальду" было наканавана стаць сімвалам варварства
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика