Ці атрымаюць грошы ахвяры нацызму ад Нямецкіх чыгунак ?
10.04.2010
—
Новости Общества
|
Прадстаўнікі і кіраўнікі міжнародных і нацыянальных аб'яднанняў ахвяраў нацызму і фашызму звярнуліся да кампаніі "Нямецкія чыгункі", якая з'яўляецца спадчыннікам чыгункі нямецкага рэйху, з просьбай разгледзець пытанні "гістарычнай памяці, справядлівасці і гуманнасці". Прынамсі, ахвяры фашызму лічаць, што чыгунка нямецкага рэйху за перавозку 5 мільёнаў вязняў з СССР, краін Усходняй і Заходняй Еўропы атрымала даходы і прыбытак, прычым вагоны фактычна станавіліся канцэнтрацыйнымі лагерамі на колах, а ад гвалтоўных дзеянняў аховы, голаду, холаду, адсутнасці вады і медыцынскай дапамогі загінулі тысячы дзяцей, жанчын, старых, ваеннапалонных. У сувязі з гэтым грамадскія аб'яднанні заклікаюць кіраўніцтва кампаніі "Нямецкія чыгункі" праявіць "гістарычную памяць перад мільёнамі перавезеных і загінулых вязняў і адказнасць перад сотнямі тысяч тых, хто застаўся пакуль жывы". У звароце прыводзяцца прыкладныя падлікі таго, якія ж даходы атрымалі "чыгункі нямецкага рэйху": за 2,5 мільёна вязняў з краін Усходняй і Заходняй Еўропы — 440 мільёнаў еўра, але з ўлікам вязняў з СССР гэтую лічбу прапануецца падвоіць. Грамадскія арганізацыі прапануюць таксама ўлічыць, што страты 10 тысяч чалавечых жыццяў пры перавозках у адпаведнасці з сучаснымі нормамі ў эканамічным эквіваленце складуць каля 2,2 мільярда еўра, а з улікам працэнтных ставак на даходы і прыбыткі на ўзроўні 1,5 % гаворка можа ісці пра 5 мільярдаў еўра. Гэты зварот да кампаніі "Нямецкія чыгункі" падпісалі прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў былых ахвяраў фашызму з Польшчы, Украіны, Чэхіі, Казахстана, Латвіі, Малдовы, Арменіі, Узбекістана, Балгарыі, Эстоніі. Ад Беларусі зварот падпісалі Беларуская асацыяцыя былых вязняў фашызму, Беларускае грамадскае аб'яднанне яўрэяў, Беларускае грамадскае аб'яднанне "Усходнія працоўныя", Беларуская асацыяцыя былых вязняў германскіх канцлагераў і ўдзельнікаў антыфашысцкага супраціўлення ў гады вайны. Пакуль рэакцыя "Нямецкіх чыгунак" на зварот невядомая, аднак брытанская газета The Tіmes спасылаецца на прэс-сакратара Deutsche Bahn, які заявіў, што Deutsche Bahn AG не з'яўляецца гістарычным пераемнікам усходняй Германіі, але тым не менш Deutsche Bahn AG у поўнай меры ўсведамляе сваю гістарычную адказнасць. Таму мы падтрымліваем розныя праекты праз фонд "Памяць, адказнасць, будучыня". Павел БЕРАСНЕЎ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прадстаўнікі і кіраўнікі міжнародных і нацыянальных аб'яднанняў ахвяраў нацызму і фашызму звярнуліся да кампаніі "Нямецкія чыгункі", якая з'яўляецца спадчыннікам чыгункі нямецкага рэйху, з просьбай разгледзець пытанні "гістарычнай памяці, справядлівасці і гуманнасці". Прынамсі, ахвяры фашызму лічаць, што чыгунка нямецкага рэйху за перавозку 5 мільёнаў вязняў з СССР, краін Усходняй і Заходняй Еўропы атрымала даходы і прыбытак, прычым вагоны фактычна станавіліся канцэнтрацыйнымі лагерамі на колах, а ад гвалтоўных дзеянняў аховы, голаду, холаду, адсутнасці вады і медыцынскай дапамогі загінулі тысячы дзяцей, жанчын, старых, ваеннапалонных. У сувязі з гэтым грамадскія аб'яднанні заклікаюць кіраўніцтва кампаніі "Нямецкія чыгункі" праявіць "гістарычную памяць перад мільёнамі перавезеных і загінулых вязняў і адказнасць перад сотнямі тысяч тых, хто застаўся пакуль жывы". |
|