БТ пакажа фільм Анджэя Вайды "Катынь". 21.by

БТ пакажа фільм Анджэя Вайды "Катынь"

14.04.2010 13:35 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

фотоУ пятніцу, 23 красавіка, Першы нацыянальны тэлеканал (БТ) пакажа знакаміты фільм Анджэя Вайды "Катынь" (2007 год). Пра гэта паведамляецца ў праграме тэлеперадач на наступны тыдзень.

Пачатак паказу апоўначы - 00.00. Доўжыцца фільм будзе адну гадзіну 55 хвілін.

Але трэба ўлічыць, што наступны дзень - выходны (г. зв. рэспубліканскі суботнік на працоўных месцах), дый фільм дастаткова жортскі, каб яго глядзелі дзеці і юнакі.

Фільм Анджэя Вайды - біяграфічны. У Катыні загінуў ягоны бацька.

Ва ўрочышчы пад Смаленскам знайшлі вечны спачын тысячы афіцэраў польскай арміі - мабілізаваныя ў войска прадстаўнікі інтэлігенцыі, чыноўнікі. Яны былі расстраляныя на загад Сталіна ў 1940 г. Значны працэнт з іх і ўраджэнцаў Заходняй Беларусі. Таму гэты фільм і пра нас.

На падлёце да Катыні разбіўся 10 красавіка 2010 года самалёт прэзідэнта Польшчы.

Зазначым таксама, што фільм "Катынь" не быў рэкамендаваны да прагляду ў беларускіх кінатэатрах.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пачатак паказу апоўначы - 00.00. Доўжыцца фільм будзе адну гадзіну 55 хвілін.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика