Прылёт і адлёт маркіруе год
15.04.2010
—
Новости Общества
|
У структуры беларускага народнага календара птушкам належыць важны гарманізуючы пачатак: яны сваім прылётам маркіруюць этапы веснавога абуджэння і разгортвання складанага цыкла земляробчых работ. Заціханне птушынага спеву і адлёт птушак у вырай былі знакамі згортвання, заканчэння цёплага летняга перыяду і падрыхтоўкі зямлі да чарговага этапу зімовага спачыну. Веснавое сонца і адпаведна першыя прыкметы пацяплення атаясамліваліся з жаўранкамі. Пасля жаваранкаў з'яўляюцца пліскі, затым на 10—12 тыдні ад Калядаў прылятаюць водныя птушкі — дзікія качкі і гусі... За імі — буслы, жураўлі, кулікі, берасцянкі, дразды і іншыя (праз 15 тыдняў ад Калядаў). Пазней — перапёлкі, драчы, жоўны і іншыя. Лічылася, што менавіта кулік прыносіў з-за мора само пацяпленне, а таксама ключы, якімі адмыкалася вада, замкнёная на зіму лёдам. Ён ускрываў рэкі і "нараджаў" вясёлыя ручаі. Пра тое, што прыйшла паўнапраўная вясна-ўладарка, абвяшчалі ластаўкі. Яны пачыналі рабіць гнёзды пад дахамі (пад "каньком") хат і тым самым прыносілі чалавеку (сям'і) прыемную навіну — хата ў гэтым годзе будзе поўніцца шчасцем і дабрабытам. Сапраўднай вясной лічылі той дзень, калі ўпершыню кукавала зязюля. Па назіраннях нашых продкаў, найчасцей гэта здаралася на Юр'я (на 17-м тыдні ад Калядаў). Завяршаў шматгалосы птушыны клін салавей. Яго прылёт адпавядаў пераходу вясны ў лета. А ўжо пачынаючы са Спаса птушкі пачыналі збірацца ў вырай. Распачынаўся зваротны адлік часу. Аксана Катовіч, Янка Крук. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У структуры беларускага народнага календара птушкам належыць важны гарманізуючы пачатак: яны сваім прылётам маркіруюць этапы веснавога абуджэння і разгортвання складанага цыкла земляробчых работ. Заціханне птушынага спеву і адлёт птушак у вырай былі знакамі згортвання, заканчэння цёплага летняга перыяду і падрыхтоўкі зямлі да чарговага этапу зімовага спачыну.
|
|