Стыхійны мітынг мінчукоў прыпыніў будаўніцтва медцэнтра
15.04.2010 18:08
—
Новости Общества
|
Жыльцы дома па вуліцы Прытыцкага дамагліся разгляду іх справы ў адміністрацыі раёна і прыгразілі чыноўнікам масавым байкотам выбараў.
Будаўніцтва медыцынскага цэнтра каля дома №48 па вуліцы Прытыцкага ў Мінску часова прыпыненае да высвятлення акалічнасцяў. Такое рашэнне прыняў кіраўнік адміністрацыі Фрунзенскага раёна Барыс Васільеў. Як раней паведамляла Еўрарадыё, 14 красавіка жыльцы правялі стыхійны мітынг супраць будаўніцтва і дамагліся разгляду справы ў раённай адміністрацыі. У сераду ўвечары прайшоў сход, на якім прысутнічала больш за 50 жыхароў дома, прадстаўнікі будаўнічай фірмы, а таксама кіраўнік раёна Барыс Васільеў. Людзі выклалі сваю пазіцыю, перадалі кіраўніку раёна дакумент 2007 года, калі гарадскі камітэт архітэктуры забараніў будаўніцтва на гэтым месцы. Яны заявілі, што калі будаўніцтва не адменяць цалкам, то яны масава не пойдуць на выбары. “Народ папрасіў, каб далі адказ да 25 красавіка, бо гэта выбары. І народ настроены рашуча не ісці на выбары, ? распавяла Еўрарадыё жыхарка дома Ірына. ? Бо мы ведаем, што на выбарах будуць назіральнікі з замежных краін. Людзі падыйдуць на выбарчыя ўчасткі і распавядуць ім, чаму дом байкатуе выбары. Гэта выйдзе за межы Беларусі. І як будзе нашым чыноўнікам прыемна – мы будзем толькі здагадвацца”. Жыхары кажуць, што задаволеныя прыпыненнем будаўніцтва, але будуць дамагацца поўнай яго адмены. Дзеля гэтага ўжо накіраваныя лісты ў Мінгарвыканкам, Адміністрацыю прэзідэнта, Камітэт дзяржкантролю і пракуратуру. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыльцы дома па вуліцы Прытыцкага дамагліся разгляду іх справы ў адміністрацыі раёна і прыгразілі чыноўнікам масавым байкотам выбараў |
|