Міліцыя палюе на газэты і візытоўкі
16.04.2010
—
Новости Общества
|
У цягніку Менск — Ворша міліцыя затрымала сябра БХД Андруся Кашэўскага і канфіскавала ў яго газэты ды візытоўку лідэра партыі.Актывіст вёз у заплечніку 150 экзэмпляраў газэты "Крыніца" і каля 100 асобнікаў "Народнай волі". У цягніку да яго падышлі амапаўцы, папрасілі паказаць, што ў заплечніку. Убачыўшы газэты, яны вывелі Кашэўскага зь цягніка і завялі ў Барысаўскае аддзяленьне транспартнай міліцыі. Там газэты канфіскавалі і склалі пратакол.
Апрача таго, начальнік аддзяленьня ўзяў мабільны тэлефон Андруся і сьцёр там нумары шэрагу сяброў і паплечнікаў Кашэўскага. Таксама ён забраў з гаманца візытоўку сустаршыні БХД Віталя Рымашэўскага. Спадар Рымашэўскі паведаміў "Свабодзе", што сёньня яму патэлефанаваў міліцыянт з Барысава Андрэй Паташонак і папрасіў сустрэчы ў зьвязку з затрыманьнем Кашэўскага. "Нічога супрацьзаконнага Кашэўскі не рабіў. Таксама ён не парушыў закон, калі распаўсюджваў газэту "Крыніца", таму што яна не перавышала дазволеную колькасьць асобнікаў. А тое, што яны забралі ў яго маю візытоўку, то я вельмі рады таму, што супрацоўнікі міліцыі імкнуцца атрымаць мае візытоўкі. Я магу і сам ім з задавальненьнем іх даць, каб яны мне тэлефанавалі: можа, у выпадку неабходнасьці мы зможам іх абараніць ад бяспраўя, якое пануе ў Беларусі", — заявіў з гэтай нагоды "Свабодзе" Віталь Рымашэўскі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У цягніку Менск — Ворша міліцыя затрымала сябра БХД Андруся Кашэўскага і канфіскавала ў яго газэты ды візытоўку лідэра партыі.
|
|