Адвакат Аўтуховіча: Шанцаў на вынясенне справядлівага прысуду няма. 21.by

Адвакат Аўтуховіча: Шанцаў на вынясенне справядлівага прысуду няма

17.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адвакат Мікалая Аўтуховіча Павел Сапелка не спадзяецца на тое, што суд вынесе яго падабароннаму справядлівы прысуд. Пра гэта ён заявіў 17 красавіка падчас судовых спрэчак у Вярхоўным судзе Беларусі.

Як заявіў Сапелка, гэта стала зразумела яму «з першых дзён пачатку працэсу». «На жаль, суд прыняў эстафету следства, і максімальна абмежаваў бок абароны ў пошуках доказаў невінаватасці сваіх падабаронных», — сказаў адвакат.

«Я мог бы напісаць пратэсты на дзеянні суда, але я не стаў гэтага рабіць, не стаў скардзіцца,
таму што рашэнне Вярхоўнага суда канчатковае і абскарджанню не падлягае. Скарга ў парадку нагляду звычайна заканчваецца адпіскамі», — дадаў ён.

***
Нагадаем, Вярхоўны суд разглядае крымінальную справу, па якой у якасці абвінавачваных праходзяць Аўтуховіч, Уладзімір Асіпенка, Аляксандр Ларын і Міхаіл Казлоў. Першых трох абвінавачваюць у падрыхтоўцы тэрарыстычнага акта ў дачыненні да намесніка міністра па падатках і зборах Васіля Камянко і былога старшыні Гродзенскага аблвыканкама Уладзіміра Саўчанкі. Аўтуховіча і Асіпенку таксама абвінавачваюць у арганізацыі падпалу дома былога начальніка Ваўкавыскага РАУС Сяргея Кацубы ў 2004 годзе. Падпалкоўнік міліцыі Казлоў, былы кіраўнік УБАЗ па Гродзенскай вобласці, абвінавачваецца ў тым, што ведаў пра планы падрыхтоўкі тэрарыстычнага акта, але не прыняў мер па яго прадухіленні.

16 красавіка пракурор Эльдар Сафараў запатрабаваў прыгаварыць Аўтуховіча да 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Асіпенку і Ларына пракурор запатрабаваў прыгаварыць да 11 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Для Міхаіла Казлова ён запытаў тры гады калоніі агульнага рэжыму без права займаць кіруючыя пасады.

Адвакат Сапелка таксама заявіў, што пры расследаванні справы Аўтуховіча і Асіпенкі супрацоўнікі следчых органаў ажыццявілі шэраг дзеянняў, якія носяць прыкметы злачынства. Размова ідзе пра факты псіхалагічнага і маральнага ціску на сведак з мэтай агаварыць Аўтуховіча, патлумачыў Сапелка. «Гэтыя дзеянні носяць прыкметы складу злачынства», — заявіў адвакат.

Сяргей Пульша, БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адвакат Мікалая Аўтуховіча Павел Сапелка не спадзяецца на тое, што суд вынесе яго падабароннаму справядлівы прысуд. Пра гэта ён заявіў 17 красавіка падчас судовых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика