Івонка Сурвіла пераабраная старшынёй Рады БНР. 21.by

Івонка Сурвіла пераабраная старшынёй Рады БНР

19.04.2010 20:05 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Лёндане адбылася 27-ая сэсія Рады Беларускай Народнай Рэспублікі.

Удзельнікі сэсіі ўшанавалі хвілінай маўчаньня памяць ахвяраў авіяцыйнай катастрофы пад Смаленскам, сярод якіх былі прэзыдэнт Польшчы Лех Качыньскі з жонкай і Рышард Качароўскі, апошні прэзыдэнт Польшчы ў выгнаньні.

Былі заслуханыя справаздачы кіраўніцтва Рады і сэктараў. Асаблівая ўвага была нададзеная падтрымцы адукацыйнай і культурніцкай дзейнасьці ў Беларусі, спрыяньню росту нацыянальнай сьвядомасьці. Удзельнікі сэсіі разгледзелі плян дзеяньняў на бліжэйшы час і пэрспэктывы супрацоўніцтва з палітыкамі ЗША, Канады і эўрапейскіх краінаў, а таксама з міжнароднымі арганізацыямі.

Сэсія Рады БНР прыняла рэзалюцыю супраць будаўніцтва АЭС на тэрыторыі Беларусі.

У адпаведнасьці са Статутам Рады, адбыліся выбары кіраўніцтва. Старшынёй Рады Беларускай Народнай Рэспублікі пераабраная Івонка Сурвіла.

Івонка Сурвіла. Фота: А.Матолька, TUT.BY
Івонка Сурвіла. Фота: А.Матолька, TUT.BY


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Лёндане адбылася 27-ая сэсія Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика