На дарогах - небяспечныя аўтамабілі
20.04.2010
—
Новости Общества
|
Парушэнні ў рабоце арганізацый, якія аказваюць паслугі па рамонце аўтамабіляў, выявілі супрацоўнікі Маладзечанскага міжраённага камітэта дзяржкантролю. Некаторыя з арганізацый-аўтаслесараў аказваюць свае паслугі нелегальна, не плацяць усіх падаткаў. Аўтамабілі не заўсёды рамантуюцца прафесійна.
У поле зроку рэвізораў трапілі маладзечанскае прадпрыемства “АртАлексСэрвіс” і вілейскае “Новы падыход”. Асноўнай дзейнасцю гэтых прадпрыемстваў з'яўляецца тэхнічнае абслугоўванне і рамонт аўтатранспартных сродкаў. Праверкі паказалі, што ў гэтых арганізацыях гатовыя “адрамантаваць” любы аўтамабіль. Нават з ліку машын, на рамонт і тэхабслугоўванне якіх няма адпаведнага дазволу. Устаноўлена, што на прадпрыемстве “Новы падыход” у 2008 і 2009 гадах тэхабслугоўванне і рамонт прайшлі больш за 50 такіх транспартных сродкаў. Кошт рамонту склаў 9,9 мільёна рублёў. На прыватным прадпрыемстве “АртАлексСэрвіс” ад 2008 года да сакавіка 2010 года без неабходнага дазволу выкананыя работы па тэхабслугоўванні і рамонце аўтамабіляў на суму 1,3 мільёна рублёў. Адзначым: адсутнасць дакументацыі, якая дазваляе правядзенне такіх работ, кажа пра тое, што работы могуць быць выкананыя не якасна. У той жа час гэтыя машыны цяпер на дарогах, і ад іх тэхнічнага стану залежыць бяспека дарожнага руху, здароўе і жыццё вадзіцеляў і пешаходаў. У рабоце прадпрыемстваў “АртАлексСэрвіс” і “Новы падыход” таксама ўстаноўленыя іншы факты парушэнняў заканадаўства па тэхнічным абслугоўванні і рамонце аўтатранспартных сродкаў. У “Новым падыходзе” няма рэгістрацыі заявак заказчыкаў і пераліку катэгорыі спажыўцоў, якія маюць права на льготнае абслугоўванне. У “АртАлексСэрвісе” выяўленыя затрымкі заработнай платы. Па ўсіх гэтых парушэннях на “Новы падыход” накладзены адміністрацыйны штраф, службовыя асобы прыцягнутыя да дысцыплінарнай і адміністрацыйнай адказнасці. Рыхтуюцца матэрыялы для адміністрацыйнага пакарання прадпрыемства “АртАлексСэрвіс” і яго вінаватых службовых асобаў. Паводле Маладзечанскага міжраённага камітэта дзяржкантролю. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Парушэнні ў рабоце арганізацый, якія аказваюць паслугі па рамонце аўтамабіляў, выявілі супрацоўнікі Маладзечанскага міжраённага камітэта дзяржкантролю.
|
|