У Нацыянальным аэрапорце «Мінск» сёння не плануецца адмены рэйсаў
21.04.2010 12:24
—
Новости Общества
|
21 красавіка ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» не плануецца адмены рэйсаў у сувязі з праходжаннем вулканічнага воблака над тэрыторыяй Еўропы, паведамілі ў інфармацыйна‑даведачнай службе аэрапорта.
Нагадаем, напярэдадні з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» былі адменены тры рэйсы: Франкфурт — Мінск — Франкфурт авіякампаніі «Люфтганза», Варшава — Мінск — Варшава авіякампаніі «ЛОТ» і Мінск — Берлін — Мінск кампаніі «Белавія». Як паведаміў намеснік начальніка аддзела аэрапортаў, наземных сродкаў і аэранавігацыі дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Аляксандр Акуленка, авіязносіны над Еўропай пачынаюць наладжвацца. Разам з тым, адзначыў ён, магчымыя затрымкі некаторых рэйсаў.Паводле яго слоў, гэта можа быць звязана з высокай інтэнсіўнасцю руху пасля вымушанага перапынку ў працы аэрапортаў. Акрамя гэтага, некаторыя еўрапейскія аэрапорты яшчэ не адкрыліся. Пра змяненні ў графіцы палётаў самалётаў у Нацыянальным аэрапорце «Мінск» можна даведацца на афіцыйным сайце аэрапорта Нагадаем, адмена рэйсаў у краіны Заходняй і Цэнтральнай Еўропы і Скандынавіі была звязана з закрыццём аэрапортаў у гэтых дзяржавах з‑за вулканічнага воблака. Раніцай 18 красавіка паветраная прастора над Беларуссю была поўнасцю адкрыта для палётаў. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
21 красавіка ў Нацыянальным аэрапорце «Мінск» не плануецца адмены рэйсаў у сувязі з праходжаннем вулканічнага воблака над тэрыторыяй Еўропы, паведамілі ў...
|
|