БХД закідае калегам самапіяр з нагоды «Чарнобыльскага шляху». 21.by

БХД закідае калегам самапіяр з нагоды «Чарнобыльскага шляху»

22.04.2010 14:25 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аргкамітэт па правядзенні «Чарнобыльскага шляху — 2010» заклікаў усе палітычныя і грамадскія арганізацыі адмовіцца падчас акцыі ад самапіяру і правесці шэсце выключна ў жалобным фармаце. Пра гэта гаворыцца ў спецыяльнай заяве аргкамітэта.

Нагадаем, »Чарнобыльскі шлях» павінен адбыцца 26 красавіка. Збор удзельнікаў жалобнага шэсця запланаваны на 18.00 каля будынка прэзідыума Акадэміі навук. Пасля гэтага адбудзецца шэсце да Чарнобыльскай капліцы. Акцыя дазволена Мінгарвыканкамам.

Таксама арганізатары заклікаюць

адмовіцца ад партыйных і арганізацыйных сцягоў і выкарыстоўваць падчас шэсця толькі нацыянальныя бел‑чырвона‑белыя сцягі з чорнай стужкай.

«Мы заклікаем усе выступы, усе матэрыялы, усю сімволіку якія будуць прамаўляцца, раздавацца і выкарыстоўвацца падчас акцыі, прысвяціць менавіта атамнай праблематыцы і пытанням абароны грамадзян Беларусі ад наступстваў Чарнобыля», — гаворыцца ў заяве.

«Паколькі ўсе незалежныя дэмакратычныя арганізацыі, што заявілі аб сваім намеры ўдзельнічаць у шэсці, падтрымалі жалобны фармат правядзення акцыі, аргкамітэт заяўляе,

што за ўсе магчымыя правакацыі падчас «Чарнобыльскага шляху» будуць адказныя прадстаўнікі спецслужбаў»,

— канстатуецца ў заяве аргкамітэта па правядзенні «Чарнобыльскага шляху».

Як адзначыў сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД), адзін з заяўнікаў акцыі Віталь Рымашэўскі, арганізатары перакананыя, што меркаваць аб правакацыйнасці той ці іншай палітычнай ці грамадскай арганізацыі можна будзе па выніках паводзінаў яе членаў падчас правядзення акцыі. «Мы маем усе шанцы сапраўды пачаць новы фармат правядзення такіх мерапрыемстваў, калі лідэры будуць не піярыць свае арганізацыі, а ўсю сваю энергію, усе свае сілы прыкладаць для вырашэння праблем, якія закранаюць кожнага беларуса: забруджванне тэрыторыі нашай краіны радыенуклідамі, спажыванне забруджаных прадуктаў, пагаршэнне здароўя нацыі», — адзначыў Рымашэўскі.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аргкамітэт па правядзенні «Чарнобыльскага шляху — 2010» заклікаў ўсе арганізацыі адмовіцца ад самапіяру і правесці шэсце ў жалобным фармаце.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика