Лукашэнка: Паміж свецкай і духоўнай уладай у Беларусі ўстанавілася сімфонія
22.04.2010 19:55
—
Новости Общества
|
Паміж свецкай і духоўнай уладай у Беларусі ўстанавіліся сугучныя адносіны, якія ў праваслаўі прынята называць сімфоніяй. Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка, выступаючы на ўрачыстым пасяджэнні Свяшчэннага Сінода Беларускай праваслаўнай царквы.
Кіраўнік дзяржавы заўважыў, што не выпадкова менавіта з Беларускай праваслаўнай царквой у 2003 годзе было заключана пагадненне аб супрацоўніцтве. «Гэта цудоўны прыклад такой цеснай сумеснай дзейнасці, аналагаў якой няма больш нідзе ў праваслаўным свеце», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт канстатаваў вялікі ўклад царквы ва ўмацаванне самабытных духоўных каштоўнасцей і ідэалаў беларускага народа.Адроджаны епархіі, якія гістарычна існавалі на землях Беларусі, забяспечаны аднаўленне і будаўніцтва больш як тысячы храмаў і манастыроў, ажыццяўляецца падрыхтоўка нацыянальных кадраў свяшчэннаслужыцеляў у духоўнай акадэміі і семінарыі. «Адноўлены Крыж Ефрасінні Полацкай і рака Прападобнай, на беларускую мову перакладаецца Свяшчэннае Пісанне», — нагадаў кіраўнік дзяржавы. Паводле слоў беларускага лідэра, ініцыятывы БПЦ у справе ўмацавання канструктыўнага дыялога розных веравызнанняў і культур даюць адчувальны вынік. «Кіраўніцтва краіны высока цэніць і падтрымлівае царкву ў яе духоўнай працы, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — У нас агульныя задачы: клопат аб дабрабыце народа, яго маральным здароўі, захаванні спакою і стабільнасці ў нашым беларускім доме. Пры гэтым моцная ўлада з’яўляецца залогам непахіснасці становішча праваслаўнай царквы ў грамадстве». БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта кіраўнік дзяржавы заявіў, выступаючы на ўрачыстым пасяджэнні Сінода Беларускай праваслаўнай царквы. |
|