Крыж Ефрасінні Полацкай даступны для пакланення ў мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы
25.04.2010
—
Новости Общества
|
Вечарам 24 красавіка ў мінскі Свята-Духаў кафедральны сабор прыбыў з полацкага Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра Крыж прападобнай Ефрасінні, ігуменні Полацкай.
Духоўны сімвал Беларусі будзе даступны для пакланення на працягу пяці дзён, па 28 красавіка, паведамляе афіцыйны сайт Беларускай праваслаўнай царквы. Пасля сустрэчы святыні ў кафедральным саборы прайшло ўсяночнае дбанне. Прынясенне святыні адбываецца ў межах урачыстасцей у гонар 75-годдзя мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі, што праходзяць у Мінску. Крыж Ефрасінні Полацкай — напрастольны крыж, выраблены па заказе прападобнай Ефрасінні полацкім майстрам Лазарам Богшам у 1161 годзе. Выкананы ў форме шасціканцовага крыжа даўжынёй 51 сантыметр, ён утрымліваў часцінкі Прачыстай Крыві і Жыватворчага Крыжа Хрыстовага, камень ад Труны Багародзіцы, часціцы святых мошчаў першамучаніка Стэфана, вялікамучанікаў Дзімітрыя Салунскага і лекара Панцелеімона. У гады Вялікай Айчыннай вайны крыж быў страчаны і не знойдзены дагэтуль. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вечарам 24 красавіка ў мінскі Свята-Духаў кафедральны сабор прыбыў з полацкага Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра Крыж прападобнай Ефрасінні, ігуменні Полацкай.
|
|