Спакойна і прадказальна
27.04.2010
—
Новости Общества
|
Сёлетнія выбары нічым не адрозніваліся ад выбараў у папярэднія гады. Людзі ішлі галасаваць даволі актыўна, на выбарчых участках прадаваліся розныя прысмакі, але каля сталоў асабліва народ не тоўпіўся, бо тое ж самае можна купіць у краме.
— Дайце прагаласую, а то хутка суперлато будуць паказваць. — Гуляеце? Шанцуе? — Пастаянна... спадзяюся. За каго галасавалі людзі? Большасць кандыдатаў у дэпутаты райсавета — асобы пры пасадзе: начальнікі, дырэктары, старшыні. Прыкладна такая ж сітуацыя і з кандыдатамі ў дэпутаты Баранавіцкага гарсавета. Думаю, што кіраўніку, якога ведаюць у раёне ці горадзе, прасцей перамагчы кандыдата меней вядомага, але ж калі акруга аднамандатная... На выбарчым участку №21 (выбарчая акруга №15) у дырэктара ААТ "Баранавіцкі камбінат жалезабетонных канструкцый" Юрыя Грамакоўскага канкурэнтам быў 27-гадовы майстар БУ-127 Віталь Рыжкоў, член КПБ. Перамог з салідным адрывам дырэктар. На гэтым выбарчым участку галасавалі таксама за кандыдата ў дэпутаты абласнога Савета, але падчас падліку галасоў атрымалася нестыкоўка. Бюлетэні пералічвалі тры разы. За гэтым заняткам я і пакінуў участак. Нічога непрадказальнага падчас выбараў не здарылася. Сымон Свістуновіч. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлетнія выбары нічым не адрозніваліся ад выбараў у папярэднія гады. Людзі ішлі галасаваць даволі актыўна, на выбарчых участках прадаваліся розныя прысмакі, але... |
|