ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

27.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яраслаў Качыньскі стаў кандыдатам на пасаду прэзідэнта Польшчы

Польская партыя "Права і справядлівасць" вылучыла Яраслава Качыньскага, брата-блізнюка загінулага прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага, у якасці кандыдата на пасаду кіраўніка дзяржавы. Пра гэта паведамляюць Wіаdоmоsсі са спасылкай на заяву, якую зрабіў віцэ-старшыня партыі Адам Ліпіньскі. Першы тур датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў пройдзе 20 чэрвеня.

Сам Яраслаў Качыньскі, які з'яўляецца старшынёй партыі "Права і справядлівасць", адзначыў, што мае намер працягнуць справу палітыкаў, што загінулі ў выніку авіякатастрофы. "Мы ў даўгу перад імі, мы ў даўгу перад нашай радзімай", — падкрэсліў ён.

Большасць украінцаў выступілі за саюз з Расіяй і Беларуссю

Звыш 63 працэнтаў жыхароў Украіны лічаць мэтазгодным уваходжанне іх краіны ў саюз з Расіяй і Беларуссю, паведамляе ІА "Украінскія навіны" са спасылкай на вынікі апытання грамадскай думкі, праведзенага "ФОМ-Украіна".

Супраць стварэння такога саюза выступілі амаль 27 працэнтаў рэспандэнтаў, яшчэ дзесяць працэнтаў не змаглі адказаць. Даследаванне, падчас якога былі апытаныя 1000 чалавек у 85 населеных пунктах, праводзілася 10-19 красавіка. Раней пра магчымасць абмеркавання тэмы стварэння саюза трох славянскіх дзяржаў заявіў віцэ-прэм'ер украінскага ўрада Уладзімір Сямінажэнка.

Ва Узбекістане тайна праводзяць масавую стэрылізацыю жанчын без іх згоды?

Ва Узбекістане па загадзе кіраўніцтва краіны праходзіць масавая стэрылізацыя жанчын, у тым ліку без іх згоды, паведамілі брытанскай газеце Thе Sundау Tіmеs узбекскія праваабаронцы. Як сцвярджаюць барацьбіты за правы чалавека, гэтая праграма стартавала ў 1999 годзе, аднак да 2003 года яна была згорнутая з-за незадаволенасці, якую выказваў народ.

Нягледзячы на тое, што за апошнія гады каэфіцыент нараджальнасці на адну жанчыну зменшыўся з 4,4 да 2,5 дзяцей, у лютым 2010 года ўлады вырашылі аднавіць праграму стэрылізацыі, піша ІnоРrеssа. У 2007 годзе доказы прымусовага правядзення гэтай працэдуры ў сваім дакладзе апублікаваў Камітэт ААН супраць катаванняў.

Інфляцыя ў Расіі ў пяць разоў вышэй за еўрапейскую

Інфляцыя ў Расіі ў першым квартале 2010 года склала 3,2 працэнта — гэта ў пяць разоў больш, чым у Еўрапейскім саюзе (0,6 адсотка). Такія лічбы 26 красавіка прывёў Расстат у сваёй штомесячнай даведцы.

Кошты на прадукты харчавання ў Расіі раслі ў тры з паловай разы хутчэй, чым у Еўропе — 4,1 працэнта супраць 1,2 працэнта. У Еўропе ў 2009 годзе кошты практычна не раслі з-за рэцэсіі, у якой апынулася эканоміка ЕС. З-за падзення попыту вытворцы змушаны былі змяншаць кошты. Па меры выхаду з рэцэсіі інфляцыя ў ЕС паступова пачынае расці. У сакавіку тэмпы росту коштаў у еўразоне склалі 1,4 працэнта ў гадавым вылічэнні, што стала максімумам са снежня 2008 года.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яраслаў Качыньскі стаў кандыдатам на пасаду прэзідэнта Польшчы Польская партыя "Права і справядлівасць" вылучыла Яраслава Качыньскага, брата-блізнюка...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика