З серады пахаладае, а на выхадныя прыгрэе да 23
27.04.2010
—
Новости Общества
|
Сёння праз тэрыторыю Беларусі пачне рухацца актыўны атмасферны фронт з боку Заходняй Еўропы, і надвор'е сапсуецца, паведаміў рэдакцыі начальнік службы гідраметэапрагнозаў Рэспубліканскага гідраметцэнтра Дзмітрый Рабаў. Таму ў аўторак паўсюдна па краіне пройдуць дажджы, месцамі навальніцы. Тэмпература паветра ўдзень 10—16, па ўсходзе да 18 цяпла. У сераду ўслед за атмасферным фронтам да нас завітае больш халоднае паветра. Уначы 3—9 цяпла, удзень 6—13, на паўднёвым захадзе — да 15 градусаў. Уначы па большай частцы тэрыторыі, а ўдзень па ўсходзе невялікія дажджы, месцамі навальніцы. На поўначы краіны можа быць узмацненне ветру да 15—18 м/с. У чацвер ападкаў амаль не будзе, толькі ў Віцебскай вобласці кароткачасовы дождж. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 3 да плюс 4 градусаў, на поўначы краіны месцамі да 5 марозу; удзень — 9—16 цяпла, на паўднёвым захадзе да плюс 20 градусаў. З пятніцы да нас завітае сапраўды цёплае паветра з боку паўднёвага захаду Еўропы. Усталюецца камфортнае веснавое надвор'е. Тэмпература ўначы 5—10, удзень 14—20, на паўднёвым захадзе — да 23 цяпла. Магчымыя кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Цудоўнае надвор'е захаваецца і ў выхадныя. Тэмпература ўначы 5—12, удзень — 13—20, на поўдні — да 23 градусаў. У суботу невялікія кароткачасовыя дажджы будуць у заходняй частцы краіны, а ў нядзелю завітае чарговы атмасферны фронт, які прынясе дажджы і месцамі навальніцы. Сяргей КУРКАЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння праз тэрыторыю Беларусі пачне рухацца актыўны атмасферны фронт з боку Заходняй Еўропы, і надвор'е сапсуецца, паведаміў рэдакцыі начальнік службы... |
|