Алея кіраўнікоў у Рэчыцы і сталоўка для звяроў у Акцябрскім. 21.by

Алея кіраўнікоў у Рэчыцы і сталоўка для звяроў у Акцябрскім

27.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Каля 576 тысяч чалавек прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку на Гомельшчыне. Яны займаліся добраўпарадкаваннем паркаў, стадыёнаў, зон адпачынку і іншых сацыяльна значных аб'ектаў.

Так, працоўныя калектывы Хойніцкага раёна падрыхтавалі да перапланіроўкі асноўнае месца правядзення рэспубліканскага свята — Дня беларускага пісьменства. Мемарыяльны комплекс "Дзецям — ахвярам вайны і чарнобыльскай катастрофы", што знаходзіцца ў Чырвоным беразе пад Жлобінам, стаў адным з такіх аб'ектаў асаблівай увагі мясцовых навучэнцаў і настаўнікаў. Тут займаліся азеляненнем тэрыторыі, вывозілі смецце, рабілі клумбы. У гарадскім пасёлку Акцябрскі работнікі райвыканкама сумесна з камунальнікамі абнавілі сталоўку для звяроў мясцовага заапарка. У Буда-Кашалёўскім раёне актыўна змагаліся з несанкцыянаванымі звалкамі настаўнікі і навучэнцы Буда-Кашалёўскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа, а ў Рэчыцкім раёне на ферме "Сцяпанаўка" ў дзень суботніка быў пасаджаны слівовы сад. У самой Речыцы закладзена Алея кіраўнікоў. На ёй пасаджаны дрэвы пародаў дуб і сумах.

Працоўныя калектывы Гомеля былі занятыя на будаўніцтве новых аб'ектаў: дэндрапарку, 50-метровага плавальнага басейна, катка і іншых. У новым мікрараёне горада "Мельнікаў луг" прайшла моладзевая акцыя "Чысты горад юнацтва". У Гомелі прыведзена ў парадак тэрыторыя палацава-паркавага ансамбля, у Рэчыцы парк Перамогі, у Светлагорску — набярэжная Бярэзіны, у Мазыры — набярэжная Прыпяці, а ў Рагачове — Дняпра і Друці. Нараўлянскі старажытны парк-сядзіба Горватаў таксама адчуў дыханне вясны.

Па папярэдніх звестках, у фонд Рэспубліканскага суботніка будзе пералічана больш за Br2 млрд. Значную частку гэтых сродкаў плануецца выкарыстаць на рамонт, рэканструкцыю і добраўпарадкаванне мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой славы, воінскіх ваенных пахаванняў. Таксама грошы пойдуць на добраўпарадкаванне ў аграгарадках і падрыхтоўку да летніх аздараўленчых лагераў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ. 

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля 576 тысяч чалавек прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку на Гомельшчыне. Яны займаліся добраўпарадкаваннем паркаў, стадыёнаў, зон адпачынку і іншых...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика