У суботніку ўзялі ўдзел 3 млн 465 тыс. чалавек. 21.by

У суботніку ўзялі ўдзел 3 млн 465 тыс. чалавек

27.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Паводле папярэдніх звестак прэс-службы Савета Міністраў Беларусі, на рэспубліканскім суботніку было зароблена больш за 46,6 мільярда рублёў.

Як удакладняюць ва ўрадзе, аб'ём вытворчасці прамысловай прадукцыі па краіне склаў амаль 22,7 мільярда рублёў, пералічана грашовых сродкаў на суму амаль 15,7 мільярда рублёў, аб'ём выкананых уласнымі сіламі падрадных работ на суботніку склаў больш за 8,2 мільярда рублёў. Усяго на суботнік, паводле папярэдніх звестак, выйшлі больш за 3 мільёны 465 тысяч чалавек.

На суботнік: ад рабочага да губернатара

У Віцебскай вобласці падчас суботніка працавалі больш за паўмільёна чалавек

віцебскім скверы каля плошчы Перамогі губернатар Аляксандр Косінец разам з работнікамі аблвыканкама высаджваў дрэвы. На гэтым жа аб'екце працавалі многія гараджане яшчэ да афіцыйнага пачатку суботніка.

 

Цалкам рэканструяваную плошчу плануюць адкрыць напярэдадні юбілею вялікай Перамогі. У горадзе ствараецца таксама экспазіцыя ваеннай тэхнікі пад адкрытым небам.

Актыўна бралі ўдзел у суботніку актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі — ад вобласці на суботнік выйшлі каля 66 тысяч чалавек. Хлопцы і дзяўчаты прыбіралі несанкцыянаваныя звалкі, добраўпарадкоўвалі зоны адпачынку, воінскія пахаванні. У глыбінцы былі свае "ачагі ўвагі" для ўдзельнікаў суботніка. Напрыклад, у Шумілінскім раёне дапамагалі лясгасу садзіць дрэвы. У Полацку мясцовыя жыхары папрацавалі над добраўпарадкаваннем Кургана Бессмяротнасці.

І бізнэс не застаўся абыякавым да дзяржаўнай акцыі. Былі пералічаныя грошы ў фонд суботніка, а таксама прывялі ў парадак тэрыторыі, на якіх размяшчаюцца офісы, вытворчыя плошчы. У выніку правядзення суботніка планавалася зарабіць больш за 1 мільярд рублёў. Гэтыя грошы накіруюць на аднаўленне памятных месцаў, воінскіх пахаванняў, на развіццё аграрных гарадкоў і на іншыя добрыя мэты.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Чысціня і парадак да вялікага свята

На суботнік выйшлі 430 тысяч жыхароў Магілёўскай вобласці — ад школьнікаў да ветэранаў. "Усе бяруць пасільны ўдзел у свяце працы!" — паведаміў старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік.

Кіраўніцтва Магілёўскай вобласці працавала на суботніку ў вёсцы Шапчыцы Магілёўскага раёна, дзе нядаўна адкрылася бальніца медыцынскай рэабілітацыі.

Будынак бальніцы калісьці быў даўгабудам калгаснага дома адпачынку, але летась там вырашылі стварыць спецыяльную бальніцу. Сучасныя інтэнсіўныя тэхналогіі лячэння дыктавалі неабходнасць стварэння такой медыцынскай установы, дзе б пацыенты ў загарадным спакоі і пад доглядам спецыялістаў праходзілі курс аднаўлення здароўя. Сёння ў бальніцы медыцынскай рэабілітацыі знаходзяцца на лячэнні каля 170 чалавек.

Супрацоўнікі аблвыканкама на суботніку рабілі добраўпарадкаванне тэрыторыі, наводзілі парадак на зямлі вакол бальніцы.

— Наша задача — падрыхтаваць гарады і вёскі да свята 65-годдзя Вялікай Перамогі, — сказаў журналістам Пётр Руднік. — У нас ёсць традыцыя, каб да свята былі чысціня і парадак у хаце. Вось цяпер трэба гэта зрабіць у рэгіёне.

Папярэдне планавалася, што Магілёўская вобласць заробіць на суботніку каля 1,5 мільярда рублёў, частка з якіх пойдзе на падтрыманне ў парадку помнікаў і пахаванняў Вялікай Айчыннай вайны.

Школьнікі, студэнты і супрацоўнікі бюджэтных устаноў традыцыйна працавалі на добраўпарадкаванні вуліц, паркаў і сквераў. Работнікі вытворчай сферы зараблялі грошы ў агульную скарбонку на працоўных месцах.

Былі і цікавыя грамадскія ініцыятывы. Напрыклад, на вадаёме Брады суботнік наладзілі падводныя паляўнічыя і аматары рыбалкі. Сажалка на ўскраіне Магілёва — любімае месца адпачынку гараджан, якія цэняць чысціню вады. Каля паўсотні чалавек чысцілі Брады да летняга сезону і за некалькі гадзін выцягнулі з вады і сабралі на берагах дзве грузавыя машыны смецця: шкляныя і пластыкавыя бутэлькі, пакеты і аднаразовы посуд, жалеззе і старыя колы. Цяпер у Магілёве ёсць чыстыя Брады.   Ілона Іванова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле папярэдніх звестак прэс-службы Савета Міністраў Беларусі, на рэспубліканскім суботніку было зароблена больш за 46,6 мільярда рублёў. Як удакладняюць ва...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика