Зацверджаны новыя памеры мінiмальных спажывецкiх бюджэтаў
27.04.2010
—
Новости Общества
|
У Беларусi ўстаноўлены памеры мiнiмальных спажывецкiх бюджэтаў у сярэднiх цэнах сакавiка 2010 года для розных сацыяльна-дэмаграфiчных груп насельнiцтва. Гэтыя нарматывы будуць дзейнiчаць з 1 мая па 31 лiпеня гэтага года, паведамiла карэспандэнту БЕЛТА начальнiк аддзела комплексных праблем развiцця сацыяльна-працоўнай сферы Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Тамара Рак. Сярэднедушавы мiнiмальны спажывецкi бюджэт сям'i з чатырох чалавек з 1 мая гэтага года складзе Br440 тыс. 600 у разлiку на месяц (з 1 лютага па 30 красавiка 2010 года — Br395 тыс. 20, з 1 лiстапада 2009 года па 31 студзеня 2010-га — Br387 тыс. 690). МСБ сям'i з чатырох чалавек служыць асновай для вызначэння права грамадзян на атрыманне льготных крэдытаў i субсiдый на будаўнiцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў. Новы МСБ сям'i з чатырох чалавек павялiчыўся на 11,5 працэнта. Гэта абумоўлена двума фактарамi: ростам цэнаў на тавары i тарыфаў на паслугi, што ўваходзяць у спажывецкiя карзiны, а таксама пераглядам складу спажывецкiх карзiн, адзначыла прадстаўнiк Мiнпрацы i сацабароны. "У адпаведнасцi з заканадаўствам спажывецкiя карзiны пераглядаюцца не радзей як 1 раз у пяць гадоў, — сказала Тамара Рак. — Таму такая работа была праведзена яшчэ ў 2009 годзе (папярэднi перагляд быў у 2004 годзе), а адпаведная пастанова мiнiстэрства ўступiла ў сiлу з 1 сакавiка 2010 года". Прадуктовыя наборы для ўсiх груп насельнiцтва перагледжаны з улiкам распрацовак Мiнiстэрства аховы здароўя. Адкарэктавана i структура нехарчовых тавараў. "Са спажывецкiх карзiн выключаны ненабываемыя тавары, напрыклад, бак для мыцця бялiзны заменены на пральную машыну, — растлумачыла начальнiк аддзела комплексных праблем развiцця сацыяльна-працоўнай сферы. — Акрамя таго, зменшаны тэрмiны службы бялiзны, адзення". Дарэчы, за кошт перагляду спажывецкiх карзiн МСБ сям'i з чатырох чалавек павялiчыўся прыкладна на 8 працэнтаў. Паводле слоў спецыялiста, колькасць сацыяльна-дэмаграфiчных груп насельнiцтва, для якiх устанаўлiваецца МСБ, зменшана з 18 да 8. Такiм чынам, з 1 мая па 31 лiпеня ў Беларусi дзейнiчаюць наступныя мiнiмальныя спажывецкiя бюджэты: сям'i з чатырох чалавек — Br440 тыс. 600 у разлiку на месяц, маладой сям'i з адным дзiцем — Br455 тыс. 500, працаздольнага насельнiцтва — Br555 тыс. 650, пенсiянераў — Br461 тыс. 700, студэнтаў — Br433 тыс. 930, дзяцей ва ўзросце да 3-х гадоў — Br344 тыс. 830, дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў — Br423 тыс. 10, дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў — Br492 тыс. 290. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi ўстаноўлены памеры мiнiмальных спажывецкiх бюджэтаў у сярэднiх цэнах сакавiка 2010 года для розных сацыяльна-дэмаграфiчных груп насельнiцтва. Гэтыя... |
|