Спаліць ці закапаць?. 21.by

Спаліць ці закапаць?

27.04.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

3 гісторыі нашай культуры, а таксама на падставе шматлікіх археалагічных даследаванняў вядома, што ў славян існавалі дзве разнавіднасці пахавання: ямнае, а таксама спальванне. Зараз цяжка сказаць, якая з формаў рытуалу была больш ранняя, а якая ўзнікла пазней.

 У гадавым колазвароце ўсходнеславянскіх народаў вядома некалькі святаў, у структуры якіх існаваў абрад пахавання асноўнага міфалагічнага персанажа. Так, на Масленіцу (калі зямля яшчэ спала зімовым сном і яе чапаць не дазвалялася) саламянае пудзіла спальвалі, а попел утоптвалі ў снег. А вось на святах веснавога і летняга цыклаў рэшткі рытуальных страў, важнейшыя святочныя атрыбуты закопвалі ў зямлю.

 Абодва варыянты пахавання нябожчыка існавалі на Беларусі і сёння могуць успрымацца як раўназначныя. Таму не трэба сумнявацца ў правамернасці сучаснага абраду крэміравання памерлых. І ўсё ж у вясковай мясцовасці да нашага часу людзі прытрымліваюцца звычаю ямнага пахавання.

 Выкапаць магілу прасілі трох дужых мужчын, узрост якіх абавязкова перавышаў 40 год (лічылі, што тым, хто планаваў павелічэнне сваёй сям'і, нельга было прымаць удзел у такой справе). 3 сабой ім давалі бутэльку гарэлкі і якую-небудзь закуску. Выкапаць магілу трэба было да паўдня.

 Час падрыхтоўкі магілы таксама быў напоўнены рознымі рэгламентацыямі і абмежаваннямі ў паводзінах мужчын-капачоў і іх аднавяскоўцаў. Па апісаннях этнографаў мінулага стагоддзя, падчас капання магілы непажаданай была прысутнасць жанчын, тым больш удавы, якая нядаўна пахавала мужа; меркавалі, што гэта магло справакаваць новую смерць ці ў сваёй хаце, ці ў хаце тых, каго зараз напаткала гора.

 Мужчыны стараліся выкапаць яму з роўнымі сценамі, каб па шырыні і даўжыні яна была трохі большай за труну, бо дастаць труну назад і пашыраць яму — прыкмета вельмі нядобрая.

 Як толькі магіла была выкапаная, мужчыны клалі над ёю рыдлёўкі крыж-накрыж, выпівалі па чарцы гарэлкі і "сцераглі магілу" да прыбыцця пахавальнай працэсіі.

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
3 гісторыі нашай культуры, а таксама на падставе шматлікіх археалагічных даследаванняў вядома, што ў славян існавалі дзве разнавіднасці пахавання: ямнае, а таксама...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика