Брытанец выкiнуў выйгрышны латарэйны бiлет
27.04.2010
—
Новости Общества
|
Ну і ну! Супрацоўнiк брытанскай паштовай службы Кемал Келiканат выкiнуў выйгрышны латарэйны бiлет, таму што не зразумеў правiлы гульнi, пiша The Sheffild Star. 38-гадовы Келiканат расказаў выданню, што набыў бiлет латарэi Camelot i пасля таго, як сцёр ахоўны слой, убачыў надпiс, якi паўтараўся тройчы, "100 тысяч фунтаў". Аднак надпiсы размяшчалiся не ў адну лiнiю, а ў разнабой, таму Келiканат вырашыў, што нiчога не выйграў. Каб стаць уладальнiкам 100 тысяч фунтаў па латарэйным бiлеце Camelot, дастаткова таго, каб адно i тое ж чысло было напiсана на картцы тры разы. Паколькi супрацоўнiк брытанскай пошты гэтага не ведаў, ён выкiнуў бiлет. "Як толькi я даведаўся, што выкiнуў выйгрышную картку, я адчуў галавакружэнне i павалiўся на каленi. Гэта было падобна на ўдар па галаве. Я выкiнуў 100 тысяч фунтаў!" — падзялiўся з газетай Келiканат. Ён таксама расказаў, што спрабаваў знайсцi выкiнуты бiлет — правяраў у смеццевым баку на вулiцы, куды ён выкiнуў бiлет, але яму патлумачылi, што адходы ўжо адпраўлены на смеццеперапрацоўчы завод. Келiканат сумеў аднавiць нумар выйгрышнага бiлета i звярнуўся ў Camelot у надзеi на тое, што ўсё-такi атрымае свой прыз, аднак у латарэйнай фiрме яму адмовiлi. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Супрацоўнiк брытанскай паштовай службы Кемал Келiканат выкiнуў выйгрышны латарэйны бiлет, таму што не зразумеў правiлы гульнi, пiша The Sheffild Star. 38-гадовы Келiканат...
|
|