У Магілёве ахвочых вучыць дзяцей па-беларуску назбіралася на цэлую школу
27.04.2010 16:34
—
Новости Общества
|
Пра гэта сведчыць апытанне на сайце Магілёўскага гарвыканкаму.
Нагадаем, што 23 красавіка ў Магілёве адбылася сустрэча бацькоў, якія жадаюць вучыць сваіх дзяцей па-беларуску з начальнікам гарадскога аддзела адукацыі Сяргеем Казловым. Чыноўнік заявіў на сустрэчы літаральна наступнае: «Для таго, каб у Магілёве адчыняліся беларускія класы, патрэбнае жаданне бацькоў вучыць дзяцей на беларускай мове. У нас ёсць падручнікі, у нас ёсць настаўнікі, якія гатовыя выкладаць прадметы па беларуску. Засталася справа і ў малым і ў вялікім — гэта ахвочыя вучыцца на беларускай мове». Неўзабаве на сайце Магілёўскага гарвыканкама з’явілася Апошні беларускамоўны клас у Магілёве адвучыўся ў 2004 годзе. Цяпер, калі ўдзельнікі галасавання на сайце гарвыканкама пацвердзяць свае намеры на справе, у Магілёве можна будзе стварыць цэлую беларускамоўную школу. Тым часам, у Мінску па-ранейшаму толькі 7 школаў ладзяць навучанне на роднай мове. Як патлумачыла НН начальнік аддзела дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Таццяна Харужая, прыкладаюцца ўсе намаганні для таго, каб стварыць спрыяльныя ўмовы для навучання ў беларускамоўных школах. Аднак, па яе словах, галоўным усё ж з’яўляецца жаданне бацькоў аддаваць сваіх дзяцей у школы з беларускай мовай. Сямён Печанко Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пра гэта сведчыць апытанне на сайце Магілёўскага гарвыканкаму. |
|