Больш за 50% дэпутатаў мясцовых саветаў абраныя паўторна. 21.by

Больш за 50% дэпутатаў мясцовых саветаў абраныя паўторна

29.04.2010 16:43 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Больш за палову дэпутатаў мясцовых саветаў абраныя паўторна, паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік.

Паводле яго слоў, усяго было абрана 21.288 дэпутатаў, з іх 11.186 з’яўляюцца дэпутатамі мінулага склікання, 9.695 — жанчыны, 1.097 — грамадзяне ва ўзросце да 30 гадоў, 301 — прадстаўнікі палітычных партый.

Найбольшае партыйнае прадстаўніцтва ў мясцовых саветах будзе мець Камуністычная партыя Беларусі — 262 дэпутаты. Дэпутатамі абраныя 28 прадстаўнікоў Беларускай аграрнай партыі, шэсць — Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, два — Беларускай сацыяльна‑спартыўнай партыі, па адным — Ліберальна‑дэмакратычнай парты і Беларускай партыі левых «Справядлівы свет».

2.832 дэпутаты мясцовых саветаў працуюць у сферы прамысловасці, гандлю, транспарту, 5.668 — у сельскай гаспадарцы, 3.594 — адукацыі,

1.993 — ахове здароўя і сферы сацыяльнай абароны. 804 дэпутаты з’яўляюцца ваеннымі або супрацоўнікамі праваахоўных органаў, 2.732 — дзяржаўнымі служачымі, 399 — беспрацоўнымі.

Лазавік падкрэсліў, што гэтыя звесткі, у тым ліку адносна партыйнага прадстаўніцтва, не канчатковыя і будуць карэктавацца.

Сакратар Цэнтрвыбаркама зазначыў, што рэзкіх ваганняў у сацыяльным і палітычным складзе мясцовых саветаў не адбылося. «Насельніцтва аказвала давер тым людзям, якіх яны добра ведаюць», — сказаў ён.

Лазавік паведаміў, што «найбольш вострыя баталіі» былі «на ўзроўні сельскіх саветаў». «Нават у акругах, дзе балатаваўся адзін кандыдат і выбары адбыліся, выбаршчыкі маглі галасаваць супраць яго абрання. Такіх акругаў больш як дзесяць», — сказаў ён.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за палову дэпутатаў мясцовых саветаў абраныя паўторна, паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік. Паводле яго слоў, усяго было абрана 21.288...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика