СМІ ў Беларусі: чакаем гасцей!
30.04.2010
—
Новости Общества
|
Сёлета на XІV Міжнароднай спецыялізаванай выставе "СМІ ў Беларусі", якая пройдзе з 4 па 7 мая ў Мінскім выставачным цэнтры "БелЭКСПА" па вул. Я. Купалы, 27, чакаецца прадстаўніцтва 10 краін. Пра гэта паведаміла на прэс-канферэнцыі першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч. Прафесійныя кантакты, абмен вопытам, магчымасць сябе паказаць і паглядзець на іншых — традыцыйна гэтага чакаюць ад выставы экспаненты і яе госці. Сёлета іх будзе больш за 600 — з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Латвіі, Літвы, Кубы, Індыі, Ірана, Кітая. Навінкай выставы гэтага года стане правядзенне Міжнароднага спецыялізаванага салона "Кантэнт і тэлекамунікацыі". У межах выставы адбудзецца шэраг тэматычных семінараў, майстар-класаў, "круглых сталоў", асамблей. Асноўнымі тэмамі стануць прававое рэгуляванне дзейнасці кабельных аператараў і выкарыстанне новых тэхналогій ў рэдактарскай дзейнасці. Гэты год, як вядома, юбілейны — 65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Таму самымі ганаровымі гасцямі выставы стануць шаноўныя ветэраны. Адным з цэнтральных мерапрыемстваў 5 мая стане тэматычны "круглы стол" "Вялікая Айчынная вайна ў нацыянальнай свядомасці беларускага народа. Гістарычная праўда як залог будучага развіцця". У межах выставы пройдзе ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў VІ Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ "Залатая Літара". Як паведаміла Лілія Ананіч, больш за 250 заявак было пададзена сёлета. Яна адзначыла высокі ўзровень многіх творчых праектаў. Правілы конкурсу "Залатая Літара" сёлета абноўленыя. Палажэнне конкурсу перапрацавана так, каб у першую чаргу выявіць найлепшыя творчыя праекты, самыя цікавыя матэрыялы, а не толькі лепшыя газеты і часопісы. Журы вызначыць лепшыя матэрыялы грамадска-палітычнай, эканамічнай, сацыяльнай, культурнай, гістарычнай і навуковай тэматыкі ў 22 намінацыях. З'явіліся і дзве новыя намінацыі — "За ўклад у развіццё журналістыкі" і "За лепшыя іміджавыя матэрыялы пра Беларусь". Святочная цырымонія ўзнагароджання пераможцаў VІ Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ "Залатая Літара" адбудзецца 5 мая. Традыцыйнай падзеяй у межах выставы было правядзенне Беларускага інфармацыйнага форуму. Але ж сёлета ён пройдзе як асобнае мерапрыемства з 8 па 12 чэрвеня. І тэмай форума будзе "Беларусь. Партнёрства дзеля будучыні". Як звычайна, у ім прымуць ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных і масмедыйных структур, грамадскія дзеячы Беларусі, Расіі, краін СНД, а таксама госці з далёкага замежжа. Кожны дзень выставы арганізатары і ўдзельнікі зробяць багатым на падзеі і цікавыя сустрэчы. Арыгінальныя праграмы прэзентацый выданняў і ўласных стэндаў падрыхтаваў кожны экспанент, у тым ліку і "Звязда". Але пра свой удзел у выставе "СМІ ў Беларусі" мы раскажам крыху пазней на старонках газеты. А пакуль запрашаем наведаць выставу і стаць госцем нашага стэнда. Да сустрэчы! Таццяна Прус. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета на XІV Міжнароднай спецыялізаванай выставе "СМІ ў Беларусі", якая пройдзе з 4 па 7 мая ў Мінскім выставачным цэнтры "БелЭКСПА" па вул. Я. Купалы, 27,... |
|