Смерць літоўскага афіцэра ў Брэсце усё ж лічаць забойствам
30.04.2010 17:07
—
Новости Общества
|
Літоўскія пракуроры ўжо трэці раз расследуюць справу аб гібелі афіцэра спецслужбаў Вітаўтаса Пацюнаса летам 2006 года ў Брэсце. Яны мяркуюць, што літовец мог быць забіты.
Як паведамляе Радыё "Свабода", у лютым 2010 года справа была перакваліфікаваная і цяпер расследуецца як забойства. Раней меркавалася, што Пацюнас загінуў па ўласнай неасцярожнасці. Юрысты сумняваюцца, што праз чатыры гады пасля здарэння ўдасца знайсці вінаватых. Паводле неафіцыйных звестак, пракуроры атрымалі новыя дадзеныя, таму і кажуць пра забойства. Аднак сутнасць новай інфармацыі яны не ўдакладняюць. Сярод версіяў аб прычынах магчымага забойства ў літоўскім друку згадвалася тое, што ён нібыта самастойна цікавіўся карупцыйнымі сувязямі літоўскіх бізнэсоўцаў і палітыкаў, непразрыстымі энергетычнымі праектамі, а таксама знікненнем грошай, якія прызначаліся беларускай апазіцыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Літоўскія пракуроры ўжо трэці раз расследуюць справу аб гібелі афіцэра спецслужбаў Вітаўтаса Пацюнаса летам 2006 года ў Брэсце. Яны мяркуюць, што літовец мог быць... |
|