Бальшавікі адсвяткавалі 1 траўня. 21.by

Бальшавікі адсвяткавалі 1 траўня

01.05.2010 17:09 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

1 траўня беларускія бальшавікі адсвяткавалі міжнародны дзень салідарнасці з працоўнымі. Сабраўшыся а 12-ай ля Акадэміі Навук, яны прайшлі шэсцем на плошчу Бангалор, дзе адбыўся кароткі мітынг.

Удзельнікаў першатравеньскага шэсця было няшмат – каля 60-ці чалавек. Нягледзячы на гэта, яно было выразна падзеленае па ўзроставай прыкмеце. Узначальвала калону старая гвардыя з партрэтамі Леніна і Сталіна, чырвонымі расцяжкамі ды гармонікам, а замыкала маладая бальшавісцкая генерацыя – нацболы.

Першыя па дарозе ў парк Дружбы народаў спявалі старыя савецкія песні ды размаўлялі паміж сабой, а вось нацыянал-бальшавікі разнастайнымі спосабамі імкнуліся прыцягнуць ўвагу. Галоўным чынам з дапамогай лозунгаў:

«Адабраць і падзяліць!», «Буржуяў на нары, рабочых на Канары», «Бог загадаў дзяліцца!». Былі і больш радыкальныя, кшталту «Нашы Мігі сядуць у Рызе, нашы танкі зноўку ў Празе!», «Мы маньякі, мы дакажам» ды «Пытаць і вешаць, вешаць і пытаць».

Што збіраліся даказваць нацболы, не ўдакладнялася. Як засталося таямніцай, каго ж нацыянал-бальшавікі збіраюцца пытаць і вешаць.

Не праяснілася гэта і на Бангалоры, дзе прайшоў непрацяглы 25-ці хвілінны мітынг. Спачатку выступалі прадстаўнікі незарэгістраванай Беларускай камуністычнай партыі працоўных і Усесаюзнай партыі бальшавікоў, затым на сцэне з’явіліся беларускія нацыянал-бальшавікі.

У сувязі з тым, што нагодай для правядзення мітынгу было 1 траўня, выступоўцы ў сваіх прамовах дружна накінуліся на кантрактную сістэму і безабароннасць працоўных перад наймальнікамі. Выступы нагадвалі лепшыя ўзоры сацыялістычнага аратарскага майстэрства горшых часоў.

«Кантрактная сістэма – гэта дубіна для рабочага класа», «Мы заклікаем свабодалюбівыя народы паўстаць супраць амерыканскага імперыялізму» – падобнымі тэзамі былі напоўненыя палымяныя звароты аратараў да тых некалькіх дзесяткаў чалавек, што здолелі дайсці да месца правядзення мітынгу.

Больш канкрэтным аказаўся выступ нацыянал-бальшавікоў. Яны выказалі сваю незадаволенасць палітыкай беларускіх уладаў, заявіўшы, што ў Беларусі «чалавек сёння -- раб» і заклікалі да правядзення супольных акцый і дэманстрацый. «Толькі супольнымі шматлюднымі акцыямі мы зможам дамагчыся ўплыву ў Беларусі», – скончыў свой выступ прадстаўнік беларускіх прыхільнікаў Эдуарда Лімонава.

Напрыканцы прысутныя адзінагалосна прынялі рэзалюцыю аб салідарнасці усіх левых сіл Беларусі ў барацьбе з антычалавечным курсам і новым амерыканскім неафашысцкім рэжымам, асудзілі нежаданне мінскіх уладаў вярнуць у горад помнік Сталіну і раскрытыкавалі ідэю расійскіх уладаў правесці парад на Чырвонай плошчы супольна з прадстаўнікамі войскаў саюзнікаў у ІІ Сусветнай вайне.

«Адправім глабальны капіталізм на свалку! За сацыялістычную Беларусь! Ура, таварышы!!!» – гучна крычалі нешматлікія бальшавікі ў парку Дружбы народаў, выклікаючы непрыхаваны смех ў мінакоў.

Нават у сённяшняй Беларусі, якую пры ўсім жаданні нельга абвінаваціць ва ўдзеле ў сусветнай капіталістычнай змове, падобныя лозунгі выклікаюць адно смех.

Фота Юліі Дарашкевіч

Фота Юліі Дарашкевіч

Фота Юліі Дарашкевіч

Фота Юліі Дарашкевіч

Фота Юліі Дарашкевіч

Фота Юліі Дарашкевіч

Фота Юліі Дарашкевіч

Фота Юліі Дарашкевіч


АП, фота ЮД

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
+фотарэпартаж Юліі Дарашкевіч
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика