«Коля, дай сюды» + відэа
03.05.2010 22:35
—
Новости Общества
|
1 мая Аляксандр Лукашэнка разам з малодшым сынам Мікалаем наведаў сталічны парк Горкага. Кіраўніка дзяржавы суправаджалі бізнесмен Юры Чыж, тэнісны трэнер Сяргей Цяцерын, трэнер хакейнага «Юнацтва» Міхаіл Захараў і выконваючы абавязкі старшыні Мінгарвыканкаму Мікалай Ладуцька. І Лукашэнка, і ягоны сын былі апранутыя ў спартыўную форму. У Аляксандра на масцерцы быў афіцыйны герб, а вось у Колі — не. Найперш Лукашэнка наведаў трэніроўку хакеістаў на траве. Там яму падарылі клюшку, а таксама растлумачылі некаторыя тонкасці гульні. Пакуль Лукашэнка спрабаваў авалодаць нязвыклай для сябе клюшкай, Коля гуляўся са сваім iPhone. Потым сын і бацька пайшлі есці бліны. І Мікалай папярэджваў тату, што спачатку трэба дачакацца, каб бліны астылі. Але найбольш цікавым у гэтым рэпартажы выглядае своеасаблівы рэверанс Лукашэнкі ў бок беларускай мовы. Найперш ён звярнуўся да Колі па‑беларуску, калі прасіў аддаць яму цукеркі: «Коля, дай сюды».Таксама Лукашэнка прагартаў і набыў часопіс «Вясёлка», а галоўнаму рэдактару Уладзіміру Ліпскаму сказаў па‑беларуску: «Дзякуй вялікі». Ну і ўрэшце рэшт на кніжным кірмашы для сына кіраўнік дзяржавы выбраў кнігу «Лебядзіны скіт» Уладзіміра Караткевіча. Потым Лукашэнка яшчэ набыў кілаграм сталічных цукерак. Ну а з парку з’язджаў самастойна за стырном машыны, адмовіўшыся ад паслуг ахоўнікаў. Зміцер Панкавец Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Першамай Лукашэнка падарыў малодшаму сыну зборнік Караткевіча па‑беларуску.
|
|