У Мінску прайшоў міні-марш геяў і лесбіянак. 21.by

У Мінску прайшоў міні-марш геяў і лесбіянак

03.05.2010 23:36 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Увечары 3 мая ў Мінску прайшоў міні-марш геяў і лесбіянак «Дзень маўчання».

Прыкладна 20 чалавек, заклеіўшы рот пластырам, расфарбаваным у колеры вясёлкі — традыцыйныя колеры сексуальных меншасцяў, прайшлі па праспекце Незалежнасці і раздалі прахожым буклеты і ўлёткі, скіраваныя супраць гомафобіі.

Якія-небудзь каментары ўдзельнікі акцыі даваць адмовіліся, звярнуўшы ўвагу на заклееныя раты. Разам з тым яны ўручылі ўлётку, у якой гаворыцца, што «Дзень маўчання» — гэта штогадовая акцыя негвалтоўнага пратэсту.

Яе ўдзельнікі хочуць пакласці канец замоўчванню злачынстваў і розных форм дыскрымінацыі ў дачыненні да лесбіянак, геяў, бісексуалаў і трансгендэраў.

Ва ўлётцы зазначаецца, што «цкаванне гомасексуалаў замоўчваецца, але прысутнічае паўсюдна». Негетэрасексуальных людзей звальняюць з працы, ад супрацоўніцтва з імі ўхіляюцца органы дзяржаўнай апекі, іх ігнаруюць складальнікі законаў і норм грамадзянскага права. Пры гэтым ва ўлётцы падкрэсліваецца, што 17 мая 1990 года Сусветная арганізацыя аховы здароўя выключыла гомасексуалізм з усёабдымнай міжнароднай кваліфікацыі хвароб.

Як раней паведамлялася, з 17 красавіка па 17 мая ў Беларусі праходзіць праваабарончая інфармацыйная кампанія «Месяц супраць гамафобіі». Ініцыятарамі правядзення кампаніі выступаюць Беларуская ініцыятыва за сексуальнае і гендэрнае раўнапраўе і грамадскае аб"яднанне «Маладыя сацыял-дэмакраты — Маладая Грамада».


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Увечары 3 мая ў Мінску прайшоў міні-марш геяў і лесбіянак «Дзень маўчання». Прыкладна 20 чалавек, заклеіўшы рот пластырам, расфарбаваным у колеры вясёлкі —...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика