Адамушка: Статус герба «Пагоня» замацаваны гістарычна і афіцыйна. 21.by

Адамушка: Статус герба «Пагоня» замацаваны гістарычна і афіцыйна

03.05.2010 23:36 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Статус герба Вялікага княства Літоўскага «Пагоня» замацаваны гістарычна і афіцыйна. Пра гэта заявіў 3 мая на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік старшыні Геральдычнай рады пры прэзідэнце, дырэктар дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Уладзімір Адамушка, адказваючы на пытанне БелаПАН.

Ён адзначыў, што ў краіне дзейнічаюць афіцыйныя дзяржаўныя знакі, зацверджаныя заканадаўствам Беларусі. «Статус жа былых дзяржаўных знакаў не зацверджаны айчынным заканадаўствам», — сказаў Адамушка.

Герб ВКЛ «Пагоня» ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, адзначыў ён.

«Акрамя таго, гэты геральдычны знак знайшоў сваё месца на гербах гарадоў Віцебск, Верхнядзвінск і Лепель (Віцебская вобласць), а таксама Рэчыца (Гомельская вобласць). Такім чынам, выява гэтага герба замацавана гістарычна і афіцыйна», — падкрэсліў Адамушка.

Паводле слоў сакратара Геральдычнай рады пры прэзідэнце Марыны Ялінскай, Міністэрства культуры не палічыла неабходным уносіць бел-чырвона-белы сцяг у Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь, бо ён стаў знакам Беларускай Народнай Рэспублікі па прапанове дзяржаўнага сакратара БНР Клаўдзія Дуж-Душэўскага толькі ў пачатку 1919 года. «Іншая справа, што само спалучэнне белага і чырвонага колераў гістарычна ўласцівае беларусам», — сказала Ялінская.

Старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч прытрымліваецца іншага пункту гледжання. Ён заявіў, што «ўдзельнікі прэс-канферэнцыі, відаць, забыліся, што бел-чырвона-белы сцяг з"яўляўся дзяржаўным знакам Рэспублікі Беларусь з 1991 па 1995 гады, і пад гэтым сцягам адбывалася станаўленне сучаснай незалежнай беларускай дзяржавы». Вось чаму бел-чырвона-белы сцяг «цалкам» адпавядае крытэрыям, што прад"яўляюцца да гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспубліцы Беларусь, падкрэсліў Астаповіч.


БелаПАН

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Статус герба Вялікага княства Літоўскага «Пагоня» замацаваны гістарычна і афіцыйна. Пра гэта заявіў 3 мая на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік старшыні...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика