ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ. 21.by

ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ

04.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Першамайскія акцыі ў Еўропе скончыліся сутыкненнямі з паліцыяй

Прысвечаныя 1 мая дэманстрацыі ў краінах Еўропы скончыліся ў шэрагу выпадкаў беспарадкамі і сутыкненнямі з паліцыяй.

У Грэцыі, якая перажывае востры крызіс, пратэсты былі прысвечаныя меркаванаму ўзмацненню жорсткасці бюджэтнай палітыкі ўрада пад ціскам МВФ і Еўрасаюза. Пратэстанты крычалі "Не — хунце МВФ!" і "Рукі прэч ад нашых правоў!". Паліцыі давялося ўжыць слязісты газ, каб рассеяць групу дэманстрантаў, якая прарывалася да будынка парламента.

Падчас беспарадкаў, якія ўчынілі левыя і правыя радыкалы на першамайскіх дэманстрацыях у Берліне і Гамбургу, пацярпела каля 130 паліцэйскіх, паведамляе Sріеgеl. У Берліне каля 600 прыхільнікаў леварадыкальных рухаў закідалі ахоўнікаў правапарадку бутэлькамі з запальнай сумессю і камянямі, а таксама ўчынілі некалькі падпалаў і разбілі паліцэйскія машыны. З абодвух бакоў ёсць пацярпелыя, прычым адзін паліцыянт быў шпіталізаваны ў цяжкім стане. Тым не менш, сенатар унутраных спраў Берліна Ерхарт Кертынг расцаніў тое, што адбылося, "станоўча", адзначыўшы, што ў мінулым годзе колькасць паліцэйскіх, пацярпелых у сутыкненні з маніфестантамі, было значна вышэй — каля 500 чалавек.

Колькасць мітынгоўцаў у розных гарадах Францыі наблізілася да 300 тысяч. Яны выказалі занепакоенасць з нагоды пенсійнай рэформы, якая рыхтуецца, і росту беспрацоўя. Тым часам у італьянскім Разарна прайшла дэманстрацыя пад эгідай прафсаюзаў, якія запатрабавалі ад урада ствараць новыя працоўныя месцы і абараніць імігрантаў ад эксплуатацыі.

Аднак не ўсе першамайскія мерапрыемствы былі звязаныя з гвалтам і абуранасцю працаўнікоў. Так, на адной з плошчаў Стамбула каля 100 тысяч працоўных віншавалі адзін аднаго і скандавалі "Жыве Першамай!". Гэта была першая дазволеная дэманстрацыя на 1 мая з канца 1970-х гадоў, калі невядомыя на масавым мерапрыемстве забілі некалькі дзясяткаў чалавек.

Пуцін і Кадыраў прызнаныя галоўнымі расійскімі "ганіцелямі свабоды слова"

Прэм'ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін і прэзідэнт Чачні Рамзан Кадыраў патрапілі ў спіс з 40 "ганіцеляў свабоды слова", апублікаваны праваабарончай арганізацыяй "Рэпарцёры без межаў" з нагоды Сусветнага дня свабоды друку.

"Яны ўплывовыя, небяспечныя, жорсткія і ставяць сябе вышэй за закон. Ва ўладзе гэтых ганіцеляў свабоды прэсы ажыццяўляць цэнзуру, саджаць у турму, выкрадаць, падвяргаць катаванням і ў самых жудасных выпадках — забіваць журналістаў", — прыводзіць словы паведамлення BBС.

У Мексіканскім заліве — "беспрэцэдэнтная экалагічная катастрофа"

Кампанія BР у панядзелак выпусціла камюніке, у якім паабяцала аплаціць усе выдаткі, неабходныя для ліквідацыі разліву нафты ў Мексіканскім заліве, паведамляе Frаnсе Рrеss.

Прадстаўнікі BР пакуль не назвалі суму, якую гатовыя вылучыць на ліквідацыю наступстваў разліву нафты. У камюніке ўдакладняецца, што кампанія гатовая аплаціць не толькі выдаткі на ачыстку, але і заплаціць за прычыненую шкоду, за страты, якія панеслі якія-небудзь асобы ці арганізацыі ў выніку разліву нафты. Як паведамляюць СМІ са спасылкай на страхавую кампанію Juріtеr, для ліквідацыі наступстваў катастрофы ў Мексіканскім заліве з-за ЧП на Dеерwаtеr Hоrіzоn спатрэбіцца 4,6 мільярда долараў. У той жа час расійскі эколаг Аляксей Яблакаў лічыць, што шкода можа скласці да 20 мільярдаў долараў.

Нафтавая платформа кампаніі BР з-за няспраўнасці абсталявання затанула 22 красавіка пасля 36-гадзіннага пажару. У выніку аварыі загінулі 11 чалавек. Паводле звестак мексіканскіх эколагаў, з прасвідраваных свідравін на дне Мексіканскага заліва працягвае вылівацца да мільёна літраў нафты ў суткі.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама падчас свайго візіту ў Луізіяну назваў уцечку нафты "патэнцыйна беспрэцэндэнтнай экалагічнай катастрофай".

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Першамайскія акцыі ў Еўропе скончыліся сутыкненнямі з паліцыяй Прысвечаныя 1 мая дэманстрацыі ў краінах Еўропы скончыліся ў шэрагу выпадкаў беспарадкамі і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика