Будуць выдавацца льготныя крэдыты на рамонт пустуючых дамоў у вёсцы
04.05.2010 10:22
—
Новости Общества
|
Рэжым ільготнага крэдытавання будзе распаўсюджаны на рамонт пустуючых індывідуальных дамоў (кватэр), якія знаходзяцца на балансе сельскагаспадарчых арганізацый Беларусі. Як паведамілі БЕЛТА ў прэс‑службе прэзідэнта Беларусі, адпаведны ўказ №212, якім унесены змяненні ва ўказ ад 2 верасня 1996 года нумар 346 «Аб некаторых мерах па развіццю жыллёвага будаўніцтва ў вёсцы», Аляксандр Лукашэнка падпісаў 30 красавіка.
На канец 2009 года ў краіне налічвалася 6225 пустуючых жылых дамоў (кватэр), якія знаходзяцца на балансе сельскагаспадарчых арганізацый. Як правіла, гэтыя жылыя дамы (кватэры) пабудаваны 10 і больш гадоў таму і патрабуюць правядзення капітальнага рамонту. Па выніках вывучэння гэтай праблемы прызнана магчымым аднаўленне (рамонт) і далейшае выкарыстанне 3015 пустуючых жылых дамоў (кватэр), або 48 працэнтаў агульнай іх колькасці. Фінансавыя затраты на правядзенне рамонту ацэньваюцца ў Br122,4 млрд. Паводле інфармацыі Мінбудархітэктуры, на будаўніцтва такой жа колькасці жылых дамоў (кватэр) спатрэбіцца Br722,5 млрд., або практычна ў 6 разоў больш, чым на рамонт. Такім чынам, рамонт гэтай часткі пустуючых дамоў (кватэр) з далейшым уключэннем іх у гаспадарчы абарот з’яўляецца эканамічна мэтазгодным. Прадастаўленне на гэтыя мэты льготных крэдытаў ААТ «Белаграпрамбанк» будзе садзейнічаць зніжэнню колькасці пустуючага жылля ў сельскай мясцовасці і вырашэнню жыллёвага пытання для работнікаў гаспадарак і арганізацый сацыяльна‑культурнай сферы. Паводле інфармацыі Мінсельгасхарча, колькасць маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў у сельскагаспадарчых арганізацыях на лістапад 2009 года складала 8854 чалавекі. Акрамя таго, прыведзены ў адпаведнасць з іншымі нарматыўнымі актамі некаторыя нормы ўказа, якія датычацца выдзялення льготных крэдытаў на будаўніцтва жылых дамоў па зацверджаных Мінбудархітэктуры тыпавых праектах і праектах паўторнага прымянення, а таксама ў частцы аплаты паслуг па дзяржаўнай рэгістрацыі нерухомай маёмасці. Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання. БЕЛТА Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Рэжым ільготнага крэдытавання будзе распаўсюджаны на рамонт пустуючых індывідуальных дамоў (кватэр), якія знаходзяцца на балансе сельскагаспадарчых арганізацый... |
|