Дзверы не зачыняюцца, фарба адслойваецца, шпалеры адклейваюцца, падвалы затопленыя.... 21.by

Дзверы не зачыняюцца, фарба адслойваецца, шпалеры адклейваюцца, падвалы затопленыя...

07.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

А дамы прымаюцца ў эксплуатацыю

Сёлета ў студзені—сакавіку на Гродзеншчыне ўведзена ў эксплуатацыю жылля агульнай плошчай 191703 квадратныя метры. За гэтай лічбай — сотні дамоў, кватэр канкрэтных сем'яў з іх, у многіх выпадках, шматгадовымі жыллёвымі праблемамі, спадзяваннямі і, зразумела, зусім не дробязнымі затратамі. А з другога боку — хлеб, так бы мовіць, для спецыялістаў будаўнічай галіны, іх праца і зарплата. Як і ў іншых сферах, дзе вытворцы тавараў кроўна зацікаўленыя ў тым, каб яны прыйшліся даспадобы спажыўцам.

Гэта тэарэтычна. На практыцы ж не зусім так, дакладней, зусім не так. Мяркуйце самі. Хіба можна казаць пра славутыя недаробкі ў дачыненні, напрыклад, да вырабу каўбасы, адзення ці абутку? Тавар нельга "недавырабіць", ён можа быць добрым альбо дрэнным. А вось калі гаворка заходзіць пра жыллёвае будаўніцтва, то недаробкі здаўна ўспрымаюцца як нешта звычайнае. У чым пераконваюць кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы, праведзеныя нядаўна Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці. Вось некаторыя прыклады таго, як не трэба будаваць.

Жылы дом у гродзенскім мікрараёне "Вішнявец-2" (прыняты ў эксплуатацыю ў сёлетнім сакавіку, падрадчык — ААТ "Гроднажылбуд"). У кватэрах з поўным унутраным аздабленнем адклеіліся шпалеры, няякасна выкананая падрыхтоўка і афарбоўка сцен і столяў лесвічных пляцовак першага паверха, назіраюцца сляды зацёкаў на столі з даху па ўваходнай групе.

Жылы дом у мікрараёне "Вішнявец-3" (прыняты ў эксплуатацыю ў студзені, падрадчык — ААТ "Гроднапрамбуд", БУ-142). Па стане на 21 красавіка ўстаноўлена, што перавышаны зазор паміж кладкай праёмаў і аконнымі блокамі каля падаконнага зліву, зазор выкананы толькі на палову таўшчыні сцяны поліўрэтанам. Асыпаецца тынкоўка цокаля, у кватэрах — шматлікія трэшчыны сцяжкі падлогі, а на пешаходных дарожках не запоўнены швы паміж тратуарнымі пліткамі.

Жылы дом у мікрараёне па вуліцы Таполевая ў Слоніме (прыняты ў эксплуатацыю ў лютым, падрадчык — ААТ "Гроднажылбуд"). Падвалы і індывідуальны цеплавы пункт затопленыя, у кватэры 65, дзе прадугледжана поўнае аздабленне) не замацаваны ўнітаз, не адрэгуляваныя вокны для ажыццяўлення рэжыму мікраправетрывання, у кухні сарваная пломба з пакватэрнага прыбора ўліку халоднай вады.

Жылы дом па вуліцы С. Панковай у Ваўкавыску (прыняты ў эксплуатацыю ў лютым, падрадчык — ААТ "Гроднажылбуд"). Падвалы затопленыя, парушана ізаляцыя цеплаправодаў, у асобных кватэрах з унутранай аздобай — усадачныя трэшчыны, сырасць сценаў. Іншы дом па гэтай жа вуліцы прынялі ў эксплуатацыю ў студзені, хоць індывідуальны цеплавы пункт не ўкамплектаваны ў поўным аб'ёме манометрамі і тэрмометрамі.

Шматлікія парушэнні якасці будаўніцтва жылля супрацоўнікі Камітэта дзяржкантролю выявілі і ў сельскай мясцовасці.

Група жылых дамоў у вёсцы Мыслава Слонімскага раёна, СВК "Драпава" (прынялі ў эксплуатацыю ў студзені, падрадчык — МПМК—163). Няякасна выканалі працу па тынкоўцы, шпакляванні і афарбоўцы сцен і столяў, апрацоўцы фасадаў. У жылых памяшканнях ад сырасці (пасля здачы дом не ацяпляўся і на момант праверкі не заселены) адслойваецца і асыпаецца фарба.

На момант праверкі ў канцы красавіка ўмовы для засялення і камфортнага пражывання не былі забяспечаны і ў дамах у вёсцы Мацвееўка Ваўкавыскага раёна (падрадчык — ААТ "ПМК-143), хоць у сакавіку адбыўся іх прыём у эксплуатацыю. Нягледзячы на няякасную тынкоўку, афарбоўку, а таксама на тое, што па трох з сямі дамоў не завершана праца па вырабу адмосткі, а прыямкі ў топачных захламленыя смеццем. Паколькі жыллё не заселенае і не ацяпляецца (ад індывідуальных катлоў), ва ўсіх дамах ужо назіраецца цвіль у пакоях, а таксама на сталярных вырабах у халодных верандах. Акрамя таго, не зачыняюцца міжпакаёвыя дзверы, адслойваецца і асыпаецца фарба.

Інфармацыя аб выяўленых парушэннях накіраваная у аблвыканкам для прыняцця мераў і выпраўлення сітуацыі. І гэтым, відавочна, не абмяжуецца. На "прамую лінію", якая арганізавана Камітэтам дзяржкантролю Гродзенскай вобласці ў мэтах выканання даручэнняў кіраўніка дзяржавы па пытаннях жыллёвага будаўніцтва, за кароткі час паступіла дзесяць зваротаў.

Для даведкі.

У студзені — сакавіку г.г. інспекцыяй Дзяржбуднагляду праведзена ў вобласці 287 праверак. У выніку выяўлена 630 парушэнняў праектаў, патрабаванняў будаўнічых нормаў і дэфектаў будаўніча-мантажных работ. Выдалі 151 прадпісанне па ліквідацыі парушэнняў на жыллёвых аб'ектах. Па шасці шматкватэрных дамах станоўчыя заключэнні выдалі пасля ліквідацыі недаробак. 40 службовых і юрыдычных асобаў пакараныя штрафам.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А дамы прымаюцца ў эксплуатацыю Сёлета ў студзені—сакавіку на Гродзеншчыне ўведзена ў эксплуатацыю жылля агульнай плошчай 191703 квадратныя метры. За гэтай лічбай...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика