Уладальнікі пустуючых кватэр з 1 чэрвеня будуць поўнасцю аплачваць затраты на тэхабслугоўванне і ацяпленне. 21.by

Уладальнікі пустуючых кватэр з 1 чэрвеня будуць поўнасцю аплачваць затраты на тэхабслугоўванне і ацяпленне

07.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Такое рашэнне змешчана ў пастанове ўрада Беларусі № 639, паведамілі БЕЛТА ў Апараце Саўміна.

У дакуменце сказана, што пры наяўнасці ў грамадзяніна ва ўласнасці і (або) карыстанні аднаго або некалькіх жылых памяшканняў і адсутнасці ў іх (у адным з іх) зарэгістраваных па месцы жыхарства наймальніка, уласніка, члена арганізацыі забудоўшчыкаў і (або) членаў іх сем'яў плата за тэхнічнае абслугоўванне і цэнтральнае ацяпленне гэтых памяшканняў ажыццяўляецца па ўстаноўленых беларускім заканадаўствам тарыфах на паслугі па тэхнічным абслугоўванні жылых дамоў і на цеплавую энергію для патрэбаў ацяплення і гарачага водазабеспячэння, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на аказанне такіх паслуг.

У выпадку наяўнасці ў юрыдычнай асобы ва ўласнасці, бязвыплатным карыстанні, гаспадарчым распараджэнні або аператыўным кіраванні жылога памяшкання і адсутнасці дагавора найму гэтага жылога памяшкання плата за тэхнічнае абслугоўванне і цэнтральнае ацяпленне ажыццяўляецца ў такім жа парадку.

Плата за камунальныя паслугі з грамадзян, якія пражываюць у сядзібных жылых дамах павышанай камфортнасці, спаганяецца па ўстаноўленых заканадаўствам тарыфах, што забяспечваюць поўнае пакрыццё эканамічна абгрунтаваных затрат на аказанне гэтых паслуг, на падставе пералікаў такіх дамоў, зацверджаных гарадскімі, раённымі выканаўчымі камітэтамі, адміністрацыямі раёнаў у гарадах. Да сядзібных жылых дамоў павышанай камфортнасці адносяцца сядзібныя жылыя дамы (кватэры ў блакіраваных жылых дамах) з агульнай плошчай жылых памяшканняў больш за 200 кв.м, маючыя гаспадарча-пітное і гарачае водазабеспячэнне, каналізацыю, ацяпленне і вентыляцыю, электраасвятленне ад цэнтралізаваных, мясцовых або індывідуальных сістэм з выкарыстаннем традыцыйных або альтэрнатыўных крыніц, абсталяваныя газавымі або электрычнымі плітамі, размешчаныя ў г. Мінску і яго прыгараднай зоне, абласных гарадах і прылеглых да іх адміністрацыйных раёнах, райцэнтрах.

Арганізацыі, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) аказваюць камунальныя паслугі, арганізацыі, што праводзяць налічэнне платы за жыллёва-камунальныя паслугі, да 15 чысла месяца, які ідзе за скончаным, абавязаны накіроўваць наймальнікам, уласнікам жылых памяшканняў, членам арганізацыі забудоўшчыкаў паведамленні аб памеры платы за жыллёва-камунальныя паслугі па форме, устаноўленай Мінжылкамгасам. Налічэнне і спагнанне пені за пратэрміноўку ўнясення грамадзянамі платы за жыллёва-камунальныя паслугі праводзяцца арганізацыямі, якія ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) аказваюць камунальныя паслугі, або арганізацыямі, якія налічваюць плату за жыллёва-камунальныя паслугі.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такое рашэнне змешчана ў пастанове ўрада Беларусі № 639, паведамілі БЕЛТА ў Апараце Саўміна. У дакуменце сказана, што пры наяўнасці ў грамадзяніна ва ўласнасці і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика