Беларускі парад Перамогі ўбачаць у Расіі і ва Украіне. 21.by

Беларускі парад Перамогі ўбачаць у Расіі і ва Украіне

07.05.2010 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

А праз спадарожнік — і яшчэ ў больш як 50 краінах свету

Прамую трансляцыю святочнага парада і шэсця, што праходзіць 9 мая ў сталіцы, традыцыйна паказвае ў Беларусі Першы канал. Аднак сёлета гэта ўрачыстае мерапрыемства змогуць убачыць і гледачы іншых краін. "У сувязі са значнасцю даты і зацікаўленасцю нашых партнёраў па еўрапейскім вяшчальным саюзе Белтэлерадыёкампанія будзе весці спадарожнікавую трансляцыю ваеннага парада, прысвечанага 65-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне", — паведамілі ў прэс-службе БТРК.

Па дамоўленасці беларускага боку з Нацыянальнай тэлекампаніяй Украіны скарочаную версію парада і шэсця, што адбудуцца ў Дзень Перамогі ў Мінску, пакажа ўкраінскі Першы нацыянальны канал. Запланавана таксама прамое ўключэнне з расповедам пра святочныя мерапрыемствы ў Беларусі ў выпуску навінаў расійскага тэлеканала ГРТ. А з дапамогай спадарожнікавых каналаў трансляцыю парада ў Мінску змогуць прымаць 75 тэлекампаній з краін Еўропы, Блізкага Усходу і Паўночнай Амерыкі!

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.

Невядомае пра вядомае: таямніцы музея Вялікай Айчыннай

Да 65-годдзя Перамогі Першы канал рыхтуе двухсерыйны дакументальна-пастановачны фільм "ЗАХОЎВАЦЬ ВЕЧНА", які распавядае пра Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Менавіта музей і гісторыя яго стварэння, а не ягоныя экспазіцыі, пра якія экскурсаводы паспелі ўжо расказаць мільёнам наведнікаў, зацікавілі карэспандэнтаў Агенцтва тэленавінаў. Бо гэтая гісторыя сапраўды вартая таго, каб яе ўзгадаць. Напрыклад, ці многія з нас ведаюць, што музей быў створаны яшчэ падчас вайны, і першыя яго экспанаты супрацоўнікі збіралі літаральна пад кулямі, а першы будынак абаранялі са зброяй у руках?.. Затое праз некалькі гадоў ён стаў візітоўкай БССР, гонарам Панамарэнкі і Машэрава, месцам, якое штогод выклікала цікавасць у больш як паўмільёна чалавек са 140 краін свету.

Пра што яшчэ раскажа фільм? Аўтар праекта Аляксандр Гарадко пералічвае наўскідку: пра музейнае супрацьстаянне СССР і трэцяга рэйха, пра візіты сюды Фідэля Кастра і Ясіра Арафата, пра ўнікальны ордэн коштам у сотні тысяч еўра, што захоўваецца ў "скляпеннях" цяперашняга будынка, а таксама пра крадзяжы, якія ўдалося прадухіліць, і, натуральна, як пра дзень сённяшні, так і пра тое, што чакае музей заўтра.

Прэм'ера дакументальна-пастановачнага фільма "ЗАХОЎВАЦЬ ВЕЧНА" адбудзецца на Першым канале 8 і 9 мая ў 14.30.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
А праз спадарожнік — і яшчэ ў больш як 50 краінах свету Прамую трансляцыю святочнага парада і шэсця, што праходзіць 9 мая ў сталіцы, традыцыйна паказвае ў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика