«Гавары праўду!» ушанавалі памяць Васіля Быкава на Усходніх могілках. 21.by

«Гавары праўду!» ушанавалі памяць Васіля Быкава на Усходніх могілках

07.05.2010 12:33 — Новости Общества |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

На Усходніх могілках Мінска 7 мая былі ўскладзеныя кветкі да магілы беларускага пісьменніка Васіля Быкава (1924—2003).

На Усходніх могілках Мінска 7 мая былі ўскладзеныя кветкі да магілы беларускага пісьменніка Васіля Быкава (1924—2003).

Да магілы прыйшлі два дзесяткі чалавек: сярод іх — Генадзь Бураўкін, Генадзь Грушавы, гросмайстар Віктар Купрэйчык, удава пісьменніка Ірына Быкава. Акцыя была зладжана грамадскай ініцыятывай «Гавары праўду!».

У часе мерапрыемства быў ініцыяваны збор подпісаў за наданне імя Васіля Быкава адной з цэнтральных вуліцы беларускай сталіцы.

«Развітацца з Васілём Быкавым у чэрвені прыйшлі 50 тыс. чалавек. Я думаю, што сабраць столькі подпісаў праблемы не будзе», — сказаў кіраўнік ініцыятывы «Гавары праўду!», пісьменнік Уладзімір Някляеў

, асабліва падкрэсліўшы, што трэба змагацца за наданне імя Быкава адной з цэнтральных вуліц, а не на выселках у Ждановічах.


СП

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Усходніх могілках Мінска 7 мая былі ўскладзеныя кветкі да магілы беларускага пісьменніка Васіля Быкава (1924—2003). На Усходніх могілках Мінска 7 мая былі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (Новости Общества)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика