Свята са спецэфектамі
08.05.2010
—
Новости Общества
|
Сёння ў гарналыжным спартыўным комплексе "Лагойск" адбудзецца фестываль "Парад феерверкаў". Акрамя ўласна піратэхнічнага паказу ад вопытных спецыялістаў з Беларусі, Расіі і Украіны, наведнікам абяцаецца відовішчнае ваеннае шоу і вялікі канцэрт. Баявая частка мерапрыемства, паводле слоў яго арганізатараў, будзе прадстаўлена рэканструкцыяй ваенных дзей трох розных эпох — Вялікага Княства Літоўскага, перыяду вайны з Напалеонам 1812 года і Другой сусветнай вайны. У апошняй рэканструкцыі, у прыватнасці, возьме ўдзел савецкі бронеаўтамабіль БА-64 узору 1941 года, які раней нідзе не паказваўся — гэту машыну аднавілі энтузіясты з гомельскага клуба "Гонар мундзіра". Усе баі будуць максімальна рэалістычнымі, з выкарыстаннем сапраўднай стралковай зброі і гармат, а дзякуючы піратэхнічным эфектам — падобныя прымяняюцца падчас здымак кіно — публіка пачуе (і адчуе) сапраўдныя выбухі. Пасля завяршэння "бітваў" усе ахвотныя змогуць пазнаёміцца і сфатаграфавацца на памяць з іх удзельнікамі. Увечары пачнецца ўласна галоўнае шоу — феерверкі, падрыхтаваныя камандамі "EZ-Studіo" (Масква), "Эдэльвейс-феерверкі" (Данецк) і "Кальвін" (Мінск). У перапынках жа гледачам прапануюць вялікі зборны канцэрт на розныя густы — на сцэне чакаюцца гурты "Палац" і "Lіtesound", Аляксандр Патліс і дуэт "Аляксандра і Канстанцін", гурт "Open Space" ды іншыя. Квіткі на фестываль каштуюць 30 тысяч рублёў, а для дзяцей да 12 гадоў у суправаджэнні бацькоў, а таксама для курсантаў ваенных вучылішчаў, якія прыйдуць у форме, уваход абяцаюць зрабіць вольным. Дабрацца да месца правядзення фестывалю можна як на асабістым транспарце, так і на спецыяльным бясплатным аўтобусе, які будзе хадзіць ад Нацыянальнай бібліятэкі. Вікторыя ЗАХАРАВА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёння ў гарналыжным спартыўным комплексе "Лагойск" адбудзецца фестываль "Парад феерверкаў". Акрамя ўласна піратэхнічнага паказу ад вопытных... |
|